Моцнага голасу, добрага часу!

У газеты юбілей. Прымай, «раёнка», пажаданні ад
заснавальнікаў:

Казімір Лапіч,старшыня райвыканкама:
-65-узрост сталасці, вопыту, цэльнасці і працаздольнасці. За такі перыяд многа змяненняў адбываецца ў жыцці чалавека. Але “” (“Сельскае жыццё”) праз гады  ў 6975-ці нумарах, што ўбачылі свет, здолеў захаваць свой стыль — пазнавальнасць і непаўторнасць, дакладнасць і аб’ектыўнасць інфармацыі, любоў да свайго чытача і высокі прафесіяналізм, непрадузятасць. Сёння надзвычай цяжка пераацаніць уплыў друкаванага слова на тое, што адбываецца ў грамадстве. Таму газета – найважнейшая крыніца інфармацыі для насельніцтва і яго публічны голас па тых пытаннях, што хвалююць грамадскасць. Сапраўднае майстэрства, з якім калектыў перыядычнага выдання падыходзіць да кожнага нумара, падтрымлівае чытацкую цікавасць да яго. Менавіта газета фарміруе настрой чытачоў, грамадскую думку, працуе над умацаваннем згоды і стабільнасці.
Ад усяго сэрца жадаю ўсім супрацоўнікам рэдакцыі невычэрпнага натхнення, аператыўнасці, новых творчых знаходак, настойлівасці, фінансавай стабільнасці, аптымізму і вялікіх тыражоў. “Голасу часу” – моцнага голасу, добрага часу. І як своеасаблівы падарунак ад мясцовай улады – абноўлены будынак рэдакцыі.

Пётр Губей, старшыня раённага Савета дэпутатаў:
-65 гадоў у дыялогу  з чытачом – зай­здросны для перыядычнага выдання лёс. На працягу многіх гадоў газета — неад’емная частка жыцця Маларытчыны, якая на сваіх старонках змясціла 65-гадовы  праўдзівы летапіс раёна, пастаянна знаходзіцца ў эпіцэнтры падзей рэгіянальнага маштабу, адлюстроўвае іх дакладна і ўсебакова. Матэрыялы характарызуюцца аб’ектыўнасцю, кампетэнтнасцю, павагаю да свайго чытача. На старонках выдання адлюстраваліся лёсы соцень нашых землякоў — людзей  розных прафесій і пакаленняў. Газета здолела стаць важнай крыніцай інфармацыі, адлюстроўвае тэмы, якія хвалююць грамадства, выражае  інтарэсы землякоў. “” не толькі піша пра работу органаў улады, але і дае магчымасць кожнаму жыхару раёна быць пачутым ёю.
Калектыву райгазеты – вялікіх прафе­сійных вынікаў, працоўных поспехаў, росквіту, творчай рэалізацыі задуманага, актыўнай жыццёвай пазіцыі. Няхай будуць чалавечнымі, таленавітымі і сумленнымі ўсе вашы журналісцкія работы.

Вадзім Шпетны, намеснік старшыні райвыканкама:
-Ёсць газеты афіцыйныя,  ёсць – ведамасныя, ёсць — жоўтыя, ёсць — любімыя, даўно і надоўга. “Раёнка” належыць да апошніх. У ёй для кожнага  чытача знаходзіцца нешта і важнае, і цікавае, і патрэбнае, і неабходнае. Шматгадовая гісторыя газеты цесна пераплецена з гісторыяй раёна. Журналісты раённага выдання стваралі і ствараюць летапіс Маларытчыны на працягу 65 гадоў. Ніводнае, нават самае значнае мерапрыемства, не будзе вядомым, калі пра яго няма ўпамінання на старонках “Голасу часу”. Вось якую  вялікую адказнасць і значнасць мае праца журналіста. Журналістыку невыпадкова называюць “чацвёртай уладай”. Ад аб’ектыўнасці, прыстойнасці,  прафесіяналізму  рэдакцыйных супрацоўнікаў  часам залежаць лёсы людзей. Уплыў на сэрцы і розум лю­дзей вялікі. За гады існавання газета мяняла назву, змяняліся рэдактары. Але нязменным заставаліся дакладнасць і аб’ектыўнасць у адлюстраванні таго, што адбываецца ў раёне. Наша мясцовая газета заўжды заставалася на вастрыні жыцця  грамадства, поўна  і ўсебакова пісала  пра падзеі ва ўсіх сферах. Яна мае свой непаўторны твар, свой брэнд і імідж.
“Голасу часу” – самаўдасканальвання, добрых і надзейных партнёраў, удзячнага чытача, удалых артыкулаў, цікавых назіранняў, творчага даўгалецця, пастаянства і выхаду ў колеры.
чытачоў:
Іван Андрэйчук, прараб упраўлення спецыяльных работ ААТ “Будкомплекс” (г.Брэст), чытач з 20-гадовым стажам:
-65 гадоў для газеты – знак якасці, сведчанне поспеху ў чытачоў і неймаверная, самаадданая  праца. Кожны нумар газеты – гэта своеасаблівы дотык да чагосьці жывога, светлага,вечнага, да таго, што абнадзейвае і надае сілы, мае гаючыя якасці. У кожным радку артыкула – шчырая любоў да роднага краю, клопат пра яго будучыню і лёсы людзей.
Нам давялося сёлета рамантаваць фасад будынка рэдакцыі. Ён стаў сучасным і прывабным. Упэўнены, што ў гэтых сценах будзе і надалей бурліць, кіпець творчы кацёл і, як заўжды, 2 разы на тыдзень згатуецца свежы і смачны інфармацыйны прадукт.
У дзень 65-годдзя зычу ўсім,  хто судакранаецца з працэсам выпуску газеты ў свет, усяго толькі самага найлепшага. Няхай  “” будзе даступным, яго артыкулы – цікавымі, рэпартажы – займальнымі, навіны – дакладнымі,  парады – неабходнымі, расследаванні – актуальнымі.

Леанід Лук’янчук, настаўнік раённай гімназіі, герой газетных публікацый:
— З “раёнкай” мы ўжо 35 гадоў. У нашай сям’і яна прачытваецца ад першай да апошняй старонкі. Тое, што спадабалася, агучваем услых, асобныя матэрыялы выразаем. “” дапамагае быць у курсе асноўных падзей горада і раёна. Цікавая і патрэбная газета.
А пажадаць галоўнай інфармацыйнай крыніцы раёна  і ўсёй рэдакцыі хочацца наступнае: заўсёды ідзіце ў нагу з часам, няхай вашы пёры будуць хуткімі, наточанымі і смелымі, а кожны радок – вострым, адшліфаваным і шчырым.
калег па пяру:
Галіна Пракапук, былая супрацоўніца рэдакцыі “раёнкі”:
— Вельмі прыемна, што мне выпаў шанц павіншаваць родную газету з 65-годдзем. З выданнем я пазнаёмілася ў 1968 г., калі прыехала жыць у Маларыту. Потым лёс падарыў шчасце працаваць у рэдакцыі карэспандэнтам, загадчыцай аддзела пісем з вельмі цікавымі і творчымі людзьмі. Хочацца назваць іх сёння. Гэта – Антон Тунчык, Іван Налівайка, Аляксандр Альшэўскі, Віталь Мігалевіч, Уладзімір Шпарло, Уладзімір Нікалайчук, Ніна Свіцюк і многія іншыя.
Быць на пульсе жыцця ў вадавароце па­дзей — шчасце. Радасць — данесці людзям інфармацыю хутка, аб’ектыўна і ўсебакова.
Любімай і самай роднай газеце жадаю  яркіх і карысных публікацый, цікавых падыходаў, запатрабаванасці, захавання існуючых традыцый, а ўсім супрацоўнікам – здароўя, шчасця, аптымізму, бадзёрасці, цудоўнага настрою. Няхай узнагародай за працу стануць добрыя словы і ўдзячныя водгукі ў ваш адрас.
журналістаў, якія пачынаюць свой творчы шлях
Хрысціна Алесік, студэнтка журфака БДУ, уласны карэспандэнт газеты “Розыск”, пазаштатны аўтар Інтэрнет-выданняў “Лаўка”, “RBK-money” і інш.:
-“” – мая alma  mater. Менавіта тут я пачынала шлях у журналістыку, спазнавала таямніцы прафесіі, пакутліва шукала адказы на бясконцыя пытанні пад чуйным кіраўніцтвам Ніны Уладзіміраўны Свіцюк і Ірыны Мікалаеўны Касцевіч. Пад апекай гэтых людзей шліфавалася маё майстэрства, я прафесійна расла.
Усім, хто сёння плённа шчыруе на ніве журналісцкага радка “раёнкі”, жадаю ўдачнага засеву, спорных усходаў, багатага ўраджаю і росквіту.

Добавить комментарий


best-cooler.reviews/

www.best-cooler.reviews

orca coolers reviews
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!