Спаборнічалі атрады праваахоўнага руху

Маладзёжныя атрады праваахоўнага руху БРСМ адзначылі чарговую гадавіну з моманту свайго стварэння. З гэтай нагоды прайшлі мерапрыемствы па ўсёй краіне, у тым ліку – і на Маларытчыне.
— Атрады праваахоўнага руху штогод збіраюцца ра­зам, каб памерацца сваімі спартыўнымі сіламі, — гаворыць Аляксей Дзямінскі, першы сакратар РК ГА “БРСМ”. — Пацвярджэнне таму — сяброўскія гульні па валейболе і за­плыве на дыс­танцыі 50 метраў з удзе­лам каманд з СШ №1, раённай гімназіі, прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці і каледжа бізнесу і права (г.Брэст).
Спаборніцтвы прайшлі на базе ўніверсальнага спартыўнага комплекса “Жамчужына”. У выніку напружанай барацьбы ў гульні па валейболе лепшай стала каманда прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці. Юнакі з раённай гімназіі апынуліся на трэцім месцы. Дыстанцыю 50 метраў хутчэй за ўсіх праплылі Мікіта Няхаеў (І месца, 10 “В” клас, раённая гімназія) і Максім Лямачка (ІІІ месца, ІІ курс, ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці).
Каманды атрымалі са­лодкія прызы ад райкама ГА “БРСМ” і Ленінскага райкама ГА “БРСМ” г. Брэста.
— Першы атрад аховы правапарадку ў раёне з’явіўся 11 гадоў таму на базе прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці, — гаворыць Аляксей Дзямінскі, першы сакратар РК ГА “БРСМ”. – Цяпер у раёне створана ўжо 4 такія атрады з агульнай колькасцю 72 чалавекі. Яны дзейнічаюць у раённай гімназіі, а таксама ў СШ №1 і СШ №2. Самым вялікім і актыўным з’яўляецца маладзёжнае фарміраванне з прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці. Яго ўзначальвае Аксана Мірчук. Пад яе кіраўніцтвам пярвічная арганізацыя БРСМ стала ініцыятарам і арганізатарам шматлікіх мерапрыемстваў.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: у час спа­борніцтваў маладзёжных атрадаў праваахоўнага руху БРСМ.
Фота аўтара

Опубликовано в «ГЧ» 4.03.2015 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


www.viagraon.com

www.ac-sodan.info

mazda.niko.ua