Непераўзыдзеныя

У Маларыце прайшоў абласны конкурс машыністаў фарвардэра, у якім прымалі ўдзел работнікі лясгасаў сямі раёнаў вобласці. Удзельнікам конкурсу трэба было выканаць два практыкаванні: «Вежа» і «Змейка». Непераўзыдзеным тут аказаўся работнік Маларыцкага лясгаса Уладзімір Шпак. Ён справіўся з заданнем за 14 хвілін 20 секунд. Яшчэ адзін прадстаўнік гэтага ж лясгаса Дзмітрый Салаўчук быў другім. Яго вынік 15 хвілін 36 секунд.
Абодва прызёры былі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі і каштоўнымі падарункамі.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: Уладзімір Шпак і Дзмітрый Салаўчук (у цэнтры і справа).
Фота Наталлі КАСЯНЮК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


http://best-cooler.reviews/

steroid-pharm.com/

eva-mebel.com.ua