Цьютары гімназіі

У 2014-2015 навучальным годзе 3 установы адукацыі Маларытчыны рэалізоўваюць інавацыйныя адукацыйныя праекты. Яслі-сад №1 райцэнтра займаецца ўкараненнем мадэлі фарміравання ў дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту ўсвядомленых адносін да свайго здароўя. Лукаўская СШ рэалізоўвае мадэль спецыяльна арганізаванага інфармацыйнага адукацыйнага асяроддзя школы як фактара станаўлення суб’ектыўнай пазіцыі старшакласнікаў. Раённая гімназія працуе над укараненнем тэхналогіі цьютарскага суправаджэння адораных вучняў як спосабу пабудовы індывідуальнай адукацыйнай траекторыі.
У інавацыйны праект у раённай гімназіі ўключаны 33 вучні 9-11 класаў, задзей­нічана 10 педагогаў, што выкладаюць хімію, біялогію, матэматыку, фізіку, інфарматыку, рускую мову і літаратуру, гісторыю і грамадазнаўства. Кожны з іх мае ўласную праграму-даследаванне на год. Усе дасягненні, поспехі і няўдачы кожны ты­дзень фіксуюцца ў дзённіку.
Нягледзячы на тое, што раённая гімназія толькі паўгода займаецца рэалізацыяй інавацыйнага праекта, але ўжо ёсць пэўны плён. Ён праявіўся ў выніках раённых і абласных алімпіяд, даследчых вучнёўскіх канферэнцый, творчых конкурсаў.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: настаўнікі-цьютары раённай гімназіі.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 7.03.2015 г.

Добавить комментарий


http://best-cooler.reviews

https://best-mining.com.ua

подсолнух цена
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!