У тройцы лідараў

Мінулы сельскагаспадарчы год для працаўнікоў СВК “Чарняны” быў спрыяльны.

Добра ўрадзілі яравы ячмень, азімы рапс, трыцікале. Ад адной каровы надоена па 5735 кілаграмаў (трэці паказчык у раёне), а на Чарнянскай ферме, якой загадвае Рыма Кашлей, прадуктыўнасць склала 6071 кілаграм. 79% малака прададзена вышэйшым гатункам. Не было выпадкаў, калі б яго вярталі з перапрацоўчага прадпрыемства. Валавы надой атрымалі на 196 тон вышэйшы, чым годам раней. Рост вытворчасці валавой прадукцыі склаў 104,3% пры прагнозе 102%. Прыбытак ад вытворчасці малака атрыманы ў суме 3 мільярды рублёў – на 2 мільярды больш, чым у 2013 годзе. За ўсімі гэтымі лічбамі стаяць, як адзначыў у сваёй справаздачы старшыня СВК Міхаіл Перкавец, цудоўныя, працавітыя людзі. Такія, як механізатары і вадзіцелі Анатоль Сідзюк, Андрэй Касцючык, Сяргей Майсак, Валерый Кулічык, Уладзімір Кульжык, Аляксандр Данілюк, Васіль Карабчук, жывёлаводы Валянціна Мішчук, Таццяна Клебановіч, Надзея Грэчкіна, Міхаіл Ячнік, Руслана Сцепанюк, Вольга Паўлава і іншыя. Асобна сказаў кіраўнік пра Марыю Карабчук, Валянціну Ячычка, Таццяну Петрык, якія дабіліся стапрацэнтнай захаванасці нованаро­джаных цялят. Невыпадкова такую пахвалу Міхаіл Міхайлавіч выказаў асобна, бо ў гэтым плане, ва ўзнаўленні статка не ўсё ў ажуры, ёсць пэўныя праблемы, над якімі трэба працаваць.
Фінансава-эканамічных паказчыкаў працаўнікам гаспадаркі ўдалося дасягнуць больш высокіх, чым у папярэднім годзе. Прыбытак, напрыклад, павялічыўся ў 2,3 раза ў параўнанні з 2013 годам. На 800 тысяч рублёў вырасла сярэдняя зарплата і склала 4,1 мільёна.
Для СВК “Чарняны” не характэрны дэфіцыт работнікаў, асабліва ў жывёлагадоўлі, хаця патрабаванні на фермах да іх вельмі высокія. А гэта значыць, што выпадковыя людзі тут не працуюць. Захаванне новых тэхналогій, дысцыпліна працы сталі для іх нормай жыцця.
Па ўзроўню эфектыўнасці гаспадарання СВК “Чарняны” займае трэцяе месца ў раёне пасля СУП “Савушкіна” і СВК “Дарапеевічы”. Сельгаскааператыў развіваецца высокімі тэмпамі. Аднак, каб пакрыць затраты, якія кладуцца на невялікія аб’ёмы вытворчасці (гаспадарка па колькасці зямель і пагалоўю самая малая ў раёне), трэба яе павялічваць, знаходзіць новыя аб’ёмы. Напрыклад, павялічваць вытворчасць мяса. Бо сітуа­цыя на сённяшнім рынку вельмі напружаная, і лёгка трапіць пад яго жорсткі ўплыў. Гэта падкрэсліваў у сваім выступленні на схо­дзе старшыня райвыканкама Казімір Лапіч. Ён высока ацаніў работу кіраўніка Міхаіла Перкаўца і ўзначальваемага ім калектыву. А таму лагічнай была яго прапанова, каб Міхаіл Міхайлавіч узначальваў гаспадарку і далей. Працаўнікі станоўча прынялі прапанову Казіміра Віктаравіча.
Ніна СВІЦЮК.
НА ЗДЫМКУ: Міхаіл ПЕРКАВЕЦ дзякуе лепшым працаўнікам за работу.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 11.03.2015 г.

Добавить комментарий


www.chemtest.com.ua/

www.optiontradingstrategies.net
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!