Горад, у які хочацца вярнуцца

 

Петрапаўлаўская крэпасць і сабор, Пецяргоф (загарадная рэзідэнцыя рускіх цароў, горад паркаў, палацаў і фантанаў), Ісаакаўскі сабор (былы галоўны кафедральны сабор Расійскай імперыі), Эрмітаж  (адна з буйнейшых калекцый, дзе сабрана  амаль 3 мільёны твораў мастацтва), водная прагулка па рэках і каналах горада, рамантычная экскурсія з развядзеннем мастоў…  Насычаныя тры дні і дзве ночы ў Паўночнай сталіцы Расіі — Санкт-Пецярбургу. Для 23-х вучняў 8-10 класаў раённай гімназіі гэты доўгачаканы ліпеньскі час праляцеў як адно імгненне. Эмоцый і ўражанняў — не на адзін тыдзень. Убачанае і пачутае здзівіла, уразіла і кранула. Для гэтага ёсць прычыны. Бо Піцер – сапраўдны музей пад адкрытым небам, адзін з самых прыгожых гарадоў у Еўропе, які размясціўся на 42 астравах. Прыцягваючы сваёй загадкавасцю, таемнасцю і раскошай, С.-Пецярбург багаты на розныя і шматлікія палацы, музеі, храмы, тэатры… На яго тэрыторыі працякае больш за 40 рэк і 20 каналаў, горад абмывае Фінскі заліў,  тут налічваецца каля 300 мастоў, з якіх не менш за 20 — развадныя. На працягу многіх стагоддзяў тут плённа тварылі лепшыя архітэктары. Пісьменнікі, паэты, мастакі знаходзілі  натхненне ў своеасаблівай атмасферы горада. Усю прыгажосць, арыгінальнасць і непаўторнасць Паўночнай Пальміры трэба бачыць на ўласныя вочы. Для падрабязнага азнаямлення, напэўна, не хопіць і месяца. На думку многіх гімназістаў, С.-Пецярбург — гэта той горад, у які хочацца прыехаць яшчэ і яшчэ, бо кожны раз абавязкова адкрываеш для сябе нешта новае, дзіўнае і цікавае.
Р.S. Шматдзённую экскурсію арганізавалі і суправаджалі Ірына Сацюк, настаўніца раённай гімназіі,  і Алена Сіжук,  метадыст станцыі дзіцяча-юнацкага турызму і краязнаўства.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымках: фота на памяць гімназістаў у Піцеры.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


155.e-kirpich.kiev.ua

www.steroid-pharm.com

oncesearch.com/details/subdesu-h-oni-chichi-rebuild-03-147212