Сход святароў благачыння

У Нядзельнай школе пры Свята-Мікалаеўскім храме г. Маларыта прайшоў чарговы сход святароў Маларыцкага благачыння. Яго ўзначаліў протаіерэй Віктар Паляціла, благачынны Маларыцкай царкоўнай акругі.
На сходзе святары былі азнаёмлены з рэзалюцыяй епіскапа Брэсцкага і Кобрынскага Іаана на гадавую справаздачу благачыння, з выніковым дакументам архірэйскай нарады, якая адбылася ў Маскве ў пачатку лютага, з мерапрыемствамі, прымеркаванымі да Дня праваслаўнай кнігі, з правядзеннем творчага конкурсу “Старажытны манастыр – маё натхненне” ў благачынні, які прымеркаваны да 550-годдзя з дня заснавання Спаскага манастыра г. Кобрына…
Таксама былі разгледжаны надзённыя пытанні царкоўнага жыцця ў прыходах.
На здымку: у час правядзення сходу святароў Маларыцкага благачыння.

Опубликовано в «ГЧ» 11.03.2015 г. 

Добавить комментарий


Инъекционная гидроизоляция

mitsubishi l200 купить

система автоматического полива
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!