Што параіце, бацюшка?

На пытанні адказвае протаіерэй Віктар Паляціла, благачынны Маларыцкай царкоўнай акругі, кандыдат багаслоўскіх навук.

— Ці павінен святар ірваць запіску, па якой чалавек чытаў на споведзі свае грахі?
— Галоўнае, каб святар прачытаў дазвольную малітву. Запіска – гэта выдаткі суперадукаванага грамадства.
— Што неабходна рабіць з сапсаванымі прасфорамі?
— Спаліць і попел развеяць у месцы, якое не ганьбуецца, ці раздрабіць і кінуць у праточную рачную ваду.
— Я купіла ў магазіне абраз святога, акрапіла яго тры разы святой вадой. Ці лічыцца ён у такім выпадку ўжо асвечаным?
— Не. Асвячаецца абраз асаблівым чынам малітваслоўя са святарскага трэбніка. Асвячаць абразы, крыжыкі можа толькі святар. Акрапленне святаром святой вадой абразоў, крыжыкаў,як i велікоднай ежы, яблыкаў, лекавых раслін таксама не з’яўляецца асвячэннем святынь. Малітва чытаецца на асвячэнне мяса і малака, а не абразоў…
— Калі дазваляецца парушаць пост?
— Ніколі. Асабліва духоўны пост. Яго аслабляць няма нават прычын. Цялесны пост не дазваляецца парушаць, а толькі можна быць паслабленне для хворых, цяжарных і жанчын, якія кормяць грудзямі. Аднак з такім пытаннем неабходна ў кожным канкрэтным выпадку раіцца з духоўнікам.
— Дзе і калі лепш за ўсё падаваць міласціну?
— Услухайцеся ў словы святога пісання, дзе сам Гасподзь настаўляе нас і адказвае на гэтае пытанне ў евангельскім чытанні ў нядзелю аб Страшным судзе. У той жа час апосталы заклікаюць з разважлівасцю тварыць міласціну: “Ды запацее міласціна ў руцэ тваёй, пакуль знойдзеш, каму яе даць”. Калі, напрыклад, алкаголік просіць грошай на гарэлку, каб, напіўшыся, грашыць, то карысці ад гэтага нам не будзе зусім аніякай… Ёсць у нас шмат так званых і “прафесійных” жабракоў. Людзей, якія замест таго, каб выконваць запавет Божы аб здабычы хлеба надзённага, займаюцца кленчаннем, дармаедствам, паразітуюць на хрысціянскіх пачуццях вернікаў. Таму грошы такім людзям даваць нельга. Лепш за ўсё накарміць, напаіць, апрануць іх, калі ёсць у гэтым патрэба. Цудоўна дапамагаць няшчасным праз афіцыйныя дабрачынныя фонды, іншыя арганізацыі, якія займаюцца такой справай. Як, напрыклад, сястрынствы пры праваслаўных храмах. Неабходна маліцца, каб Гасподзь паказваў тых людзей, якія жывуць у нястачы, і адводзіў ад тых выпадкаў, калі міласціна можа стаць грахом для нас.
На здымку: протаіерэй Віктар Паля­ціла.

Опубликовано в «ГЧ» 11.03.2015 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


e-kirpich.kiev.ua

http://teplostar.kiev.ua