Жыццё з музыкай

Аліна Саўчук, вучаніца 4 “А” класа раённай гімназіі, і Вікторыя Ляўчук, хормайстар ГДК, занялі першыя месцы ў абласным туры ІІІ рэспубліканскага фестывалю-конкурсу песні РДГА “Добраахвотнае таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту Рэспублікі Беларусь” “Воіну-вызваліцелю пяем мы славу!” Маларыцкія артысты выйшлі ў фінал гэтага творчага спаборніцтва, якое прысвечана 70-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Вікторыя Аляксандраўна на суд кампетэнтнага журы прадставіла песню “Балада пра маці” (намінацыя “Песні ваеннай і героіка-патрыятычнай тэматыкі “Гэтых дзён не змоўкне слава”), Аліна – песню “Маці-зямля” (намінацыя “Песні грамадзянскай і лірычнай тэматыкі “Песня застаецца з чалавекам”).
Рыхтавала Аліну Саўчук да конкурснага выступлення Вікторыя Ляўчук, якая ў ГДК цяпер адначасова кіруе трыма вакальнымі дзіцячымі калектывамі: “Іскаркі”, “CoolKids” і “Пазітыў”. Аліна з’яўляецца салісткай-вакалісткай, актыўнай удзельніцай апошняга з іх.
Дзяўчынка на сцэне з першага класа. Аліна падкупляе публіку сваёй дзіцячай непасрэднасцю, шчырасцю і гарэзлівасцю. Яна па-майстэрску ўвасабляе на сцэне разнастайныя вобразы. Першае месца на абласным этапе конкурсу для дзяўчынкі – сур’ёзная і значная перамога.
— У маіх планах — звязаць далейшае жыццё з музыкай і песнямі, выступаць на вялікай сцэне, — гаворыць Аліна. – Я вучуся ў Вікторыі Аляксандраўны, якую лічу цудоўным педагогам і нават сваім старэйшым сябрам. Я бяру з яе прыклад. Займацца вакальнымі спевамі – мой любімы занятак.
— Мне падабаецца працаваць з дзецьмі і перадаваць ім свой вопыт, — кажа Вікторыя Ляўчук.
Яна, між іншым, закончыла Гродзен­скі каледж мастацтваў па спецыяльнас­ці “Педагог па вакале, артыст эстрады, кіраўнік вакальнага ансамбля”. Вікторыя Ляўчук, на думку тых, хто бачыў яе выступленні на сцэне,валодае высокай выканальніцкай культурай, надзелена артыстызмам. У Вікторыі Аляксандраўны ёсць харызма, што праяўляецца ў выдатных манерах, у патрабавальным гусце да сцэнічных паводзін, рэпертуару, ва ўменні “трымаць” залу. Яна жыццярадасны і поўны творчай энергіі чалавек. “Не спыняцца на дасягнутым, любіць тую справу, якой займаешся” – такі жыццёвы дэвіз Вікторыі Ляўчук.
Цяпер Аліна і Вікторыя Аляксанд­раўна рыхтуюцца да выступлення на рэспубліканскай сцэне. У іх адна агульная мэта – годна прадставіць Кобрынска-Маларыцкую міжраён­ную арганізацыйную структуру ДТСАА­Ф на фінальным туры фестывалю-конкурсу, які пройдзе ў Мінску, у сваіх намінацыях.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Аліна Саўчук і Вікторыя Ляўчук на сцэне ГДК падчас чарговай рэпетыцыі.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 18.03.2015 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


avrora-trans.com

www.maxformer.com

medicaments-24.com