Малады настаўнік Маларытчыны

Завяршыўся раённы этап абласнога конкурсу “Малады настаўнік Брэстчыны”. У ім маглі прыняць удзел педагогі, чый стаж працы складае не менш за 2 і не больш за 5 гадоў. Юрый Трэбік, настаўнік інфарматыкі СШ №2, а таксама Ганна Наўрось, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Гвозніцкага д/с-СШ, і Марына Саўчук, настаўніца інфарматыкі Чарнянскай СШ, згодна з палажэннем, праводзілі адкрытыя ўрокі ў сваім і незнаёмым класах, давалі іх самааналіз.
Маларытчыну на занальным туры, куды яшчэ ўваходзяць удзельнікі-канкурсанты з Брэсцкага раёна, абласнога ліцэя імя П.М.Машэрава, Маскоўскага і Ленінскага раёнаў г.Брэста, хутка будзе прадстаўляць Юрый Аляксандравіч Трэбік. На базе адной з устаноў адукацыі Ленінскага раёна Брэста ён будзе даваць урок у незнаёмым класе, правядзе яго самааналіз. Пераможца кожнага занальнага туру выйдзе ў фінал конкурсу.
Мікалай Навумчык.
На здымку: Юрый Трэбік праводзіць адкрыты конкурсны ўрок.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 21.03.2015 г.

Добавить комментарий


http://www.chemtest.com.ua

profvest.com/2017/12/bit-bery-cash-hyip-otzivi-obzor.html

ordinare cialis
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!