Двойчы ўрачыстая падзея

Напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь многія юныя маларытчане сталі ўдзельнікамі ўрачыстага мерапрыемства – раённага этапу Усебеларускай патрыятычнай акцыі “Мы – грамадзяне Беларусі”.
Ва ўрачыстай цырымоніі ўручэння першага ў жыцці маладых людзей грама­дзянскага дакумента – пашпарта — прымалі ўдзел прадстаўнікі раённай улады, раённага камітэта ГА “БРСМ”, аддзела па грамадзянству і міграцыі райаддзела ўнутраных спраў, ветэраны вайны і працы. Для юнакоў і дзяўчат гэта было значнай падзеяй. А чатыром прадстаўнікам нашага раёна – Аляксандры Анцімонік, Вікторыі Паўлючык, Анастасіі Сальянчук і Анастасіі Якубчык – выпаў гонар пабываць на абласным этапе Усебеларускай патрыятычнай акцыі “Мы — грамадзяне Беларусі”, якая праходзіла ў мемарыяльным комплексе “Брэсцкая крэпасць – герой”. Актывісты БРСМ Брэсцкай вобласці ва ўрачыстай атмасферы атрымалі пашпарты з рук старшыні Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў Сяргея Ашмянцава, намесніка старшыні Брэсцкага аблвыканкама Леаніда Цупрыка, першага сакратара абласнога камітэта ГА “БРСМ” Віктара Іванова, старшыні абласной арганізацыі ветэранаў Сцяпана Амялюсіка. А вучням СШ № 1 г. Маларыта былі ўручаны яшчэ і членскія білеты БРСМ.
Атрыманне пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь – першы крок у дарослае жыццё. А калі такі дакумент уручаюць на падобных мерапрыемствах, гэтая падзея становіцца ўрачыстай двойчы і назаўжды застаецца ў памяці.
Аляксей ДЗЯМІНСКІ, першы сакратар РК ГА “БРСМ”.
НА ЗДЫМКУ: удзельнікі абласнога этапу Усебеларускай патрыятычнай акцыі “Мы — грамадзяне Беларусі”.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 21.03.2015 г.

Добавить комментарий


здесь yarema.ua

там www.salon-svadebny.com.ua

shtory.ua/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!