Тройка, аддадзеная справе

Адно з вытворчых падраздзяленняў раённага камбіната бытавога абслугоўвання насельніцтва – пральня самаабслугоўвання.

Тут аказваюць паслугі па мыццю і прасаванню бялізны не толькі арганіза­цыям і ўстановам сацыяльнай сферы раёна, скажам, дзіцячым садкам, школам, бальніцы, ліцэю і інш. Гэтымі паслугамі могуць карыстацца і грамадзяне, да прыкладу, памыць аб’ёмныя рэчы, накшталт, коўдры, пледаў, куртак і да т.п., бо ў рабоце задзейнічаны магутныя пральныя машыны. Прычым, калі ў кліента ёсць жаданне, ён можа памыць і папрасаваць рэчы сам, у такім выпадку атрымліваецца танней.
А кліентам работнікі пральні самаабслугоўвання вельмі рады, бо ад аб’ёму работ напрамую залежыць іх заработная плата.
Невялікі калектыў працуе ў пральні самаабслугоўвання, усяго 3 чалавекі. Працуюць пазменна, што вельмі зручна для саміх жанчын. І брыгадзір Зоя Алесіюк, і аператары пральных машын Алена Сцепанюк і Святлана Пашук у сваёй справе не навічкі. Зоя Канстанцінаўна працуе тут больш чым 15 гадоў, Алена Віктараўна і Святлана Пятроўна — па 10.
Дырэктар РКБА Раіса Сяргееўна Тарабчук задаволена работай тройкі. Яна адзначала, што жанчыны стараюцца, любяць сваю справу, вельмі ветлівыя ў абыходжанні з кліентамі.
Такі вывад зрабіла і я, калі сустракалася і гутарыла з Зояй, Святланай і Аленай. І адзначыла для сябе, што кожная з жанчын не толькі адданая сваёй справе, але і аптымістычная па характару, жыццярадасная, усе разам стараюцца стварыць утульнасць на сваім рабочым месцы. Кідаюцца ў вочы парадак у самой пральні, мноства кветак.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: работ­нікі пральні самаабслу­гоўван­ня раённага кам­біната бытавога абслу­гоўвання насельніцтва Зоя АЛЕСІЮК і Святлана ПАШУК.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 21.03.2015 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


https://gazon.net.ua

https://alfaakb.com

101binaryoptions.com