Раннія каласавыя “закрылі”

Як і абяцаў на мінулым тыдні галоўны аграном СВК “Рыта” Мікалай Пась, земляробы гаспадаркі да дня веснавога раўнадзенства, якое даводзіцца на 21 сакавіка, завяршылі сяўбу аўса і яравога трыцікале
Быў задзейнічаны на пасяўной і механізатар Сяргей Ярошык (на здымку), які два гады таму прыехаў з сям’ёй у Вялікарыту з Драгічынскага раёна. У гаспадарцы, куды ўладкаваўся на працу, хутка стаў сваім. Сям’і выдзелілі газіфікаваны дом, а самому гаспадару праз год ужо – новы энерганасычаны трактар Т-3522. А той, на якім механізатар працаваў дагэтуль, ён перадаў сыну.
Менавіта на новым трактары з дыскамі Сяргей Ярошык штораніцы выязджае ў поле, каб рыхтаваць фронт работ для Сяргея Семянюка, які вя­дзе сяўбу яравых культур. На падрыхтоўцы глебы з АКШ працуе таксама Міхаіл Цяліпка. Усяго ж на веснавых палявых работах у СВК “Рыта” задзейнічаны 4 энерганасычныя трактары Т-3522, 3 – Т-1221 і сеяльны агрэгат. Галоўны аграном гаспадаркі Мікалай Пась лічыць, што тэхнікі гэтай цалкам хапае для своечасовага выканання ўсіх агратэхнічных аперацый. Літаральна ўчора рыцкія земляробы прыступілі да сяўбы лубіну і віка-аўсяных сумесяў, пад якія адведзена 90 гектараў. Гэтую работу тут плануюць завяршыць за 3 дні. Ну а там прыйдзе чарга гародніны, грэчкі і кукурузы. Дарэчы, апошняя тут зойме сёлета 800 гектараў яравога палетку. На зерне ў сельгаспрадпрыемстве каралева палёў будзе пасеяна на 250 гектарах. Яшчэ на 550 гектарах — на зялёную масу.
Надзея ЯЦУРА.
Фота Алега Крэмянеўскага.

Опубликовано в «ГЧ» 25.03.2015 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


Велосипеды интернет магазин https://velotime.com.ua
https://sribnapidkova.ua

киев доставка воды