Служба камфортнага настрою

Работнікі бытавога абслугоўвання на­сельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі адзначылі сваё прафе­сійнае свята. А для калектыву КУШВП ЖКГ “Маларыцкая ЖКГ” яно было двайным, бо тут адзначалі яшчэ і 75-годдзе з дня ўтварэння арганізацыі.
З гэтай нагоды ў гарадскім Доме культуры прайшлі ўрачыстасці. Прысутныя ў зале маглі пазнаёміцца з гісторыяй стварэння арганізацыі, дзякуючы прэзентацыі.
А затым заахвочвалі лепшых. Пісьма падзякі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі за шматгадовую і добрасумленную работу быў удастоены машыніст аўтагідрапад”ёмніка ўчастка аўтатранспарту Васіль Герасімук, а Ганаровых грамат абласнога ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі – слесар аварыйна-аднаўленчых работ Васіль Шалай і спецыяліст па пашпартнай рабоце Ала Захарчук. Брэсцкі абласны камітэт прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў заахвоціў Ганаровай граматай начальніка абанентнага аддзела Таццяну Кась­янюк і Пісьмом падзякі лабаранта хімічнага аналізу станцыі абезжалезвання Кацярыну Алесік.
Адметна тое, што гэтыя ўзнагароды ўсім названым работнікам уручыў першы намеснік генеральнага дырэктара ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Міхаіл Іолап, выхадзец з нашага раёна, які некалі ўзначальваў камунальную службу на Маларытчыне.
Слесар-сантэхнік Аляксандр Кручак, старшы апаратчык хімводаачысткі ўчастка кацельнай гаспадаркі Вікторыя Чэрнік і майстар участка кацельнай гаспадаркі Валерый Крысін, а таксама вадзіцель аўтатранспарту аварыйна-дыспетчарскай службы Мікалай Кавальскі, начальнік участка энергетычнай гаспадаркі Аляксандр Давідзенка і машыніст Анатоль Дворак былі ўдастоены Грамат і Пісьмаў падзякі абласнога Савета дэпутатаў, райсавета дэпутатаў і райвыканкама. Іх ім уручыў старшыня райсавета дэпутатаў Пётр Губей.
Акрамя таго, 14 лепшых работнікаў заахвоціла адміністрацыя КУШВП ЖКГ “Маларыцкая ЖКГ”.
Добрым падарунам для прысутных ў зале было выступленне брэсцкага тэатра танца “Фантазія”.
Ірына Касцевіч.
НА ЗДЫМКУ: у час святкавання ў ГДК.

Опубликовано в «ГЧ» 25.03.2015 г.

Добавить комментарий


niko-centre.kiev.ua

https://tokyozakka.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!