Новае жыллё – птушкам!

Акцыя “Сустрэнем вясну разам”, якую сумесна праводзяць Заходне-Палескае рэгіянальнае аддзяленне ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” і Маларыцкая раённая гімназія, стала ўжо традыцыйнай. У мінулым годзе, напрыклад, вучні ўстановы адукацыі зрабілі 50 домікаў для вушатай савы. 
Нядаўна ў раённай гімназіі быў аб’яўлены конкурс “Пабудуй хатку для савы”. У яго актыўна ўключыліся не толькі вучні, але і іх бацькі. Ужо выраблена 14 штучных гнездавых скрынь для гэтага начнога драпежніка. Жыллё для соў вучні вырабляюць дома, а таксама на ўроках тэхнічнай працы пад кіраўніцтвам настаўніка Леаніда Лук’янчука.Яно павінна быць трывалым, бяспечным, даўгавечным, разборным… Найбольш дакладна гэтым патрабаванням адпавядаюць домікі, зробленыя Міхаілам Струнцам (9 “Б” клас), Кірылам Андаракам (6 “Б” клас), Дар’яй Пугач, Віялетай Сіжук, Хрысцінай Пачынчук (8 “В” клас),Віктарам Сезікам (10 “В” клас), Паўлам Аўдзяюком, Вадзімам Шышуком (10 “А” клас). Не забылі гімназісты і пра шпакоў. У 2 хатках, якія зроблены Мікітам Піпко (7 “В” клас) і Марыяй Саўчук (8 “Б” клас), ужо жывуць сямейныя птушыныя пары.
…Усе штучныя гняздоўі, зробленыя рукамі вучняў раённай гімназіі, будуць вывешаны на тэрыторыі, якая прылягае да ўстановы адукацыі.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: вучні раённай гімназіі са зробленымі штучнымі домікамі для шэрай кугакаўкі.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 25.03.2015 г.

Добавить комментарий


https://topobzor.info

apach.com.ua/shop/category/barnoe-oborudovanie
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!