Праявіў мужнасць, смеласць, гераізм…

Сямён Борсук нарадзіўся ў 1923 г. у в. Замшаны. У гады Вялікай Айчыннай вайны быў партызанам атрада імя Фрунзе (брыгада імя Сталіна), затым атрымаў званне сяржанта, стаў памочнікам камандзіра ўзвода 160-й стралковай дывізіі. 

На вайне быў паранены. За праяўленныя мужнасць, смеласць і гераізм узнагаро­джаны ордэнам Славы ІІІ ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі: “За адвагу”, “Партызану Вялікай Айчыннай вайны ІІ ступені”, “За вызваленне Варшавы”, “За ўзяцце Кенігсберга”, “За ўзяцце Берліна”.
Сямён Сямёнавіч успамінаў:
— З атрада імя Фрунзе Брэсцкага злучэння ў красавіку 1944г. мяне і землякоў-партызан Васіля Жлукту,Івана Дварака і Івана Бурштына накіравалі на па­паўненне роты разведчыкаў 160-й стралковай дывізіі. Мы рых­таваліся да вызвалення Маларытчыны. У 4 гадзіны 17 ліпеня 1944 г. войскі 70-й арміі, куды ўваходзіла наша дывізія, перайшлі ў наступленне. Пасля фарсіравання Прыпяці пад гул артылерыйскай кананады мы ўварваліся ў траншэі праціўніка, захапілі іх. У першы ж дзень было ўзята многа палонных і сцяг 48-га пяхотнага палка праціўніка. На другі дзень мы выйшлі на тэрыторыю Лукаўскага сельсавета. Камандзір роты старшы лейтэнант Ткачэнка паставіў перад намі баявую задачу: выбіць з Борак ворага і забяспечыць фланг перадавога 1293-га палка. У ліку адабраных 14 разведчыкаў былі і мы, маларыцкія партызаны. Не паспеў камандзір паставіць задачу, як наперад кінуліся 14 адважных. Першым імчаўся наш камандзір Ткачэнка, а побач з ім Скрылёў, Крываногаў… Некалькі чалавек пайшлі ў абход, каб адрэзаць гітлераўцаў з тылу.
Фашысты замітусіліся ў разгубленасці, але ў палон не здаваліся. Яны амаль ва ўпор пачалі весці агонь. Куляй нямецкага снайпера быў забіты камандзір Ткачэнка, паранены Скрылёў. Завязалася перастрэлка. Мы вымушаны былі злезці з коней і весці агонь лежачы. Трапным выстралам быў зняты снайпер-карэкціроўшчык, які выклікаў агонь гармат з Макран. Наша артылерыя таксама адкрыла агонь.
У гэты час з другога боку фашыстаў цясніла наша пяхота. Вораг супраціўляўся. Прыкрываючы адход раненага Скрылёва, я быў паранены ў нагу. Выкарыстаўшы апошнія патроны, пад прыкрыццём агню сваіх таварышаў адпоўз ва ўкрыццё, дзе ўбачыў забітага радавога Батыра. У яго таксама былі расстраляны ўсе патроны. У гэты ж час перайшла ў наступленне наша пяхота. Фашысты адступілі.
Мы адплацілі фашыстам за смерць нашых таварышаў. Цаной уласнага жыцця разведчыкі праклалі дарогу на Маларыту, Замшаны, Буг. 20 ліпеня наша дывізія вызваліла вёскі Замшаны, Макраны, Маларыту, а 21 ліпеня пасля працяглага бою за Брадзяцін і Гвозніцу авалодала Медна. На наступны дзень полк фарсіраваў Буг.
Пасля ўпартых баёў, адбіваючы контратакі ворага, наша дывізія разам з іншымі часцямі І Беларускага фронту вызваляла Брэст, а затым ўзяла кірунак на Варшаву, Берлін, дзе і закончыла свой баявы шлях.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Сямён Борсук,партызан атрада імя Фрунзе.

Опубликовано в «ГЧ» 25.03.2015 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


вода питьевая киев

https://dekorde.com

дешевый хостел киев