Белая косць міліцыі

— Без гэтай службы міліцыя працаваць не можа, — так начальнік Маларыцкага РАУС Аляксандр Мельнік ска­заў пра аддзяленне крымінальнага вышуку. – Таму опер­упаўнаважанымі становяцца вопытныя супра­цоўнікі міліцыі, ад якіх патрабуюцца дастаткова развіты інтэлект і аператыўная рэакцыя. Бо страты часу – гэта магчымая страта важнай інфармацыі.
Цяпер у штаце працуюць 4 чалавекі. Узначальвае аддзяленне Юрый Лемяшэўскі. Пад яго кіраўніцтвам працуюць оперупаўнаважаныя Павел Селех, Сяргей Пішчык і Андрэй Га­понік.
У начальніка РАУС пацікавілася лічбамі і фактамі, якія характарызуюць работу аддзела крымінальнага вышуку. Аляксандр Дзмітрыевіч усміхнуўся:
— Статыстыка – гэта апошняе, што цікавіць оперупаўнаважаных. Супрацоўнікі крыміналь­нага вышуку ганарацца раскрытымі злачын­ствамі, цяжкімі, замаскі­раванымі.
У І паўгоддзі 2010 г. былі раскрыты 2 крадзяжы, што адносяцца да катэгорыі цяжкіх. Адзін з іх – крадзёж аўтамабіля “Фальксваген-Пасат” з вул. Савецкай, калі пацярпеламу была нанесена матэрыяльная страта ў вялікіх памерах. Да гэтай катэгорыі адносіцца і крадзёж трансфарматарнага масла з падстанцыі “Чарняны”. Каб раскрыць яго, патрэбавалася ўзаемадзеянне тэрытарыяльных органаў – былі задзейнічаны супрацоўнікі з Кобрына, Камянца, упраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама. У гэтых двух выпадках матэрыяльныя страты вернуты пацярпелым. Цяпер у вытворчасці знаходзіцца справа па дарожна-транспартнаму здарэнню, што адбылося 10 ліпеня ў 2 гадзіны ночы на аўтадарозе ля в. Гусак. Ад атрыманых у час аварыі траўм пацярпелы пешаход памёр. Ён не абазначыў сябе святлоадлюстра­вальнымі элементамі. Вадзіцель аўтамабіля, што збіў пешахода, з месца здарэння ўцёк.
Усяго за паўгода ў раёне было ўчынена 82 злачынствы па лініі крымінальнага вышуку. Гэта на 5 больш, чым за такі ж перыяд летась. А вось працэнт выкрывальнасці павялічыўся. У 62-х выпадках падазраваемых затрымалі. Большая частка злачынстваў – крадзяжы: 50 з 82-х, ці 69,9% ад агульнай колькасці.
А з нядаўняга часу ў супрацоўнікаў крымі­нальнага вышуку з’яві­ліся новыя задачы – вышук дзярждаўжнікоў і аліментшчыкаў. Раней гэтым займаліся работнікі пашпартнага стала. А цяпер на гора-даўжнікоў заводзяцца крымінальныя справы. Многія даўж­нікі знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь. У такіх выпадках узнікае шэраг нюансаў, каб іх знайсці. Прычына – адсутнасць міжнароднага механізма вышуку. На сённяшні дзень супрацоўнікі аддзела знайшлі трох дзярждаўжнікоў і аліментшчыка, якія знаходзяцца на тэрыторыі іншых дзяржаў.
Раскрываючы зла­чын­ствы, оперупаў­наважаныя аддзела выкарыстоўваюць сучасныя метады. Але асноўны ключ да разгадкі злачынства – жывыя зносіны з людзьмі.
Ці марылі цяперашнія оперупаўнаважаныя стаць “операмі”?
Аказваецца, як правіла, не. Па словах Паўла Селеха, ён сярод сваіх калег яшчэ не сустрэў нікога, хто ў дзяцінстве марыў бы стаць міліцыянерам.
Хрысціна АЛЕСІК.
НА ЗДЫМКУ: су­працоў­нікі аддзялення крымінальнага вышуку Юрый Лемяшэўскі, Сяргей Пішчык, Андрэй Гапонік і Павел Селех.
Фота аўтара.

Добавить комментарий


обращайтесь

ford focus купить
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!