Вялікі міні-футбол у “Жамчужыне”

На базе ўніверсальнага спартыўнага комплекса “Жамчужына” некалькі дзён нацыянальная зборная Беларусі па міні-футболе праводзіла трэніроўкі перад стартам у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы-2016. Спаборніцтвы ў адборачнай групе кантынентальнага першынства прайшлі ў польскім горадзе Кросна. Сапернікамі беларусаў спачатку сталі гаспадары турніру, потым італьянцы, дзеючыя чэмпіёны Еўропы, а таксама фіны. У Маларыту галоўны трэнер нацыянальнай зборнай дружыны Уладзімір Ігнацік выклікаў 16 ігракоў. Гэта варатары: Валянцін Пазняк, Уладзімір Страмілаў (абодва – “БЧ”, Гомель), Андрэй Чурылін (“МАПІД”, Мінск), палявыя гульцы: Юрый Алейнікаў, Аляксандр Гайдук, Сяргей Падалінскі (усе – “Вітэн”, Віцебск), Дзмітрый Ганчароў, Уладзімір Жыгалка, (абодва – “Лідсельмаш”, Ліда), Яўген Чарнейка, Аляксандр Чэрнік (абодва – “Сталіца”, Мінск), Вадзім Лушкоўскі, Аляксандр Альшэўскі, Аляксей Папоў, Павел Рагавік (усе – “МАПІД”, Мінск), Дзмітрый Лось (“Ветразь”, Гомель), Юрый Рабыка (“Дарожнік”, Мінск).
Перад ад’ездам у Польшчу на адборачны турнір зборная Беларусі па футзале правяла апошні кантрольны спарынг у Маларыце з камандай “Вторчермета”, адной з самых моцных на Брэстчыне, уладальніцай Кубка РБ 2015г. Таварыскі матч, які, па прыблізных падліках, сабраў больш за 200 балельшчыкаў, закончыўся з лікам 6:1 (3:0) на карысць зборнай каманды краіны.
Мячы за час правядзення матчу ў вароты сапернікаў забілі: 1:0 — Жыгалка (3.38, пас — Алейнікаў); 2:0 — Чэрнік (6.57, пас — Жыгалка); 3:0 — Лушкоўскі (19.49, пас — Папоў); 3:1 – Раман Гузарэвіч (24.27, пас — Віктар Гузарэвіч); 4:1 — Папоў (28.30, пас — Альшэўскі); 5:1 — Папоў (39.24, пас — Чэрнік); 6:1 — Альшэўскі (40.00, пас — Падалінскі). Папярэджанні за час гульні атрымалі: Алейнікаў (17.02), Рабыка (24.24) (абодва — грубая гульня), Гузарэвіч (11.34, зрыў перспектыўнай атакі).
Суддзямі спаборніцтва былі Андрэй Шэп і Аляксандр Пылік, суддзёй-хронаметрыстам — Сяргей Шмолік (усе з Брэста).
На здымках: момант гульні паміж нацыянальнай зборнай Беларусі па міні-футболе і камандай “Вторчермет”; каманды пасля заканчэння матчу.

Добавить комментарий


www.steroid-pharm.com

http://www.biceps-ua.com/

https://steroid-pharm.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!