На “Астравы” прыйшла вясна

Прадукцыйнай працы земляробаў сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Савушкіна” садзейнічаюць добрае надвор’е, матэрыяльныя стымулы і смачныя абеды
Распавядаючы пра ход веснавых палявых работ, намеснік дырэктара “Савушкіна”, старшыня прафсаюзнага камітэта Іван Мелянчук адзначыў, што яшчэ напярэдадні гэтай адказнай кампаніі ў гаспадарцы былі распрацаваны не толькі ўмовы налічэння заработнай платы трактарыстам-машыністам, якія працуюць на сяўбе, але і меры іх дадатковага матэрыяльнага стымулявання. Згодна з імі за захаванне агратэхнічных тэрмінаў і высокую якасць выканання работ механізатарам і вадзіцелям загрузчыкаў насення ўстаноўлены дзённыя грашовыя прэміі. Налічэнне і выплата прэміі непасрэдна на сяўбе збожжавых культур будзе праведзена пасля з’яўлення ўсходаў, якія і вызначаць якасць сяўбы.
— Зарплата і ўсе даплаты ўдзельнікам веснавых палявых работ налічваюцца штодзённа, — гаворыць намеснік дырэктара. — Са сваім заробкам механізатары могуць азнаёміцца на машынным двары, дзе вывешваецца табель налічэння, перад пачаткам кожнага новага працоўнага дня.
А каб не быць галаслоўным, ён агучыў зарплату некаторых работнікаў за папярэдні працоўны дзень. Так, зарплата з прэміяй механізатара Юрыя Касцючыка , які на трактары “ДжонДзір” задзейнічаны на сяўбе яравых культур, за 24 сакавіка склала 697 тысяч рублёў. Васіль Страха, які на МТЗ- 3522 рыхтуе глебу пад сяўбу яравых культур, у гэты дзень зарабіў 360 тысяч рублёў. Без малога па 400 тысяч рублёў таксама з прэміямі зарабілі Андрэй Дзям’янка — на пагрузцы арганікі, Віктар Гарашук і Анатоль Сінавец – на ўнясенні арганікі, Аляксандр Лямачка – на ворыве глебы. Варта адзначыць, што прэмія ў некаторых сумах складае амаль што палову зарплаты. Таму і стараюцца механізатары выкладвацца на ўсе сто: сяўба, як і ўборка ўраджаю, самы момант падзарабіць і палепшыць свой сямейны бюджэт.
Станоўча ўплывае на прадукцыйнасць працы і якасць выканання работ, і такі немалаважны фактар, як забеспячэнне ўдзельнікаў сяўбы яравых культур гарачымі абедамі, бо галодны работнік – не работнік. Пра гэта ў “Савушкіна” памятаюць. Усе механізатары і вадзіцелі, якія працуюць у полі, атрымліваюць гарачыя абеды. Іх на спецыяльным аўтамабілі вадзіцель Алег Сымонік разам з раздатчыцамі Лідзіяй Сай і Тамарай Назарук штодня дастаўляюць туды, дзе вядуцца палявыя работы. Прадпрыемству адзін абед, якія ўжо 10 гадоў закупляюць у райспажыўтаварыстве, абыходзіцца прыкладна ў 55 тысяч рублёў. Удзельнікі сяўбы за гарачае харчаванне плацяць усяго 30 працэнтаў ад яго кошту. Па словах старшыні прафкама, нараканняў на якасць абедаў пакуль не было. Хоць усім, вядома ж, і не дагодзіш.
…Ва ўрочышча “Астравы” мы прыехалі задоўга да абеду. Таму ацаніць смак і якасць харчавання механізатараў не маглі. Затое ўбачылі сапраўднае вясновае напружанне, якое панавала не толькі на 18-гектарным участку, дзе Юрый Касцючык сеяў віка-аўсяныя сумесі, але і на суседніх. За меліярацыйным каналам Ігар Калпакчы, які яшчэ летась прыехаў у “Савушкіна” з Данбаса, дыскаваў глебу пад сяўбу кукурузы. Крыху далей на ворыве працаваў Аляксандр Лямачка. На гэтым участку будзе пасеяна люцэрна.
Пра ўсё гэта нам распавёў галоўны аграном гаспадаркі Аляксандр Бубенчык, які прыехаў на аддалены палетак пракантраляваць работу агрэгатаў. Тут жа знаходзіўся брыгадзір другой брыгады Дзмітрый Козак і яго памочнік Уладзімір Грэчанюк, якія арганізоўваюць работу тэхнікі.
Надзея ЯЦУРА.
На здымку: загрузку насеннага матэрыялу правяраюць галоўны аграном Аляксандр Бубенчык і механізатар Юрый Касцючык.
Фота Алега Крэмянеўскага.

Опубликовано в «ГЧ» 28.03.2015 г.

Добавить комментарий


agroxy.com/prodat/podsolnechnik-155/luganskaya-obl

у нас ford.niko.ua

www.medicaments-24.com/dapoxetine/dapoxetine-60-mg/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!