Высакабальныя дзяўчаты

Кацярына Гусакова і Алёна Астапук, выпускніцы раённай гімназіі гэтага года, па выніках уступнай кампаніі ў ВНУ набралі па 352 балы. Дзяўчаты ў ліку тых, у каго ў раёне найбольшая іх колькасць з 400 магчымых.
— Па хіміі я спынілася на адзнацы 78, — гаворыць Каця, — па біялогіі веды РІКВ ацаніў на 88 балаў, па рускай мове — на 90, сярэдні бал атэстата-96. А ўсяго разам — 352.

— Я цэнтралізаванае тэсціраванне па матэматыцы здала на 77 балаў, — расказвае Алёна, — англійскую мову — на 86, рускую мову — на 91, а сярэдні бал атэстата сталасці аказаўся роўны 98. У цэлым таксама атрымалася лічба 352, якая аказалася шчаслівай.
Для параўнання нагадаем, што па краіне сярэдні бал ЦТ па рускай мове склаў 31.27 бала, матэматыцы — 21.76, хіміі — 42.68, біялогіі — 34.41, англійскай мове — 38.1.
Абедзве дзяўчыны ўжо ў ліку першакурснікаў дзённай формы навучання на бюджэтнай аснове. Кацярына — студэнтка лячэбнага факультэта Беларускага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта. У будучым хоча стаць нейрахірургам або пластычным хірургам. Алёна будзе набываць вышэйшую адукацыю ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце на факультэце фінансаў і банкаўскай справы па спецыялізацыі “Фінансы”.
Дзяўчаты сваімі вынікамі цалкам задаволены. У іх быў выбар і ВНУ, і факультэта. З такімі баламі паступаць  было спакойна і лёгка.
— 352. Што хаваецца за гэтай лічбай? — цікаўлюся я.
Кацярына:
— Вялікая штодзённая праца, а таксама — мэта і жаданне яе дасягнуць. Мара лячыць людзей у мяне з 10-гадовага ўзросту.  Хацелася б дадаць, што гэта вынік не аднаго месяца напружанай і самаахвярнай працы. Спрыяў ажыццяўленню мары і ўдзел у навукова-практычных канферэнцыях “З навукай у будучыню”, раённых і абласных прадметных алімпіядах…
Між іншым, два апошнія гады дзяўчына з абласной алімпіяды па хіміі вярталася з пахвальным водзывам.
Алёна:
— Пастаяннае і цеснае сяброўства са школьнымі падручнікамі і даведачнай літаратурай. Дапамагалі мне таксама і заняткі спортам. Дзеля вучобы ахвяравала многім, але ў межах разумнага.
Дарэчы, у будучага фінансіста — трэці дарослы спартыўны разрад па гандболу. Выдатна гуляе дзяўчына і ў баскетбол.
Кацярына і Алёна сцвярджаюць, што такую колькасць балаў ім дапамаглі набраць таксама факультатыўныя заняткі, якія добрасумленна наведвалі дзяўчаты на працягу ўсяго навучальнага года. Магчыма, сваю станоўчую ролю сыграла і тое, што тры гады пашчасціла ім займацца ў сценах раённага ліцэя. І, безумоўна, вялікая роля належыць выдатным настаўнікам раённай гімназіі — высакакласным спецыялістам сваёй справы: Раісе Клачкоўскай, Але Чуль, Але Грыцэнка, Таццяне Мармалюк, Святлане Хальпуковай, Алене Ляшчук і інш.
Пажадаем усім новаспечаным студэнтам ні пуху, ні пер’я.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымках: Алёна Астапук і Кацярына Гусакова — адны з ліку “ўладальнікаў” найбольшай колькасці балаў сярод абітурыентаў раёна  ўступнай кампаніі ў ВНУ 2010 года.
Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.


777624.maxformer.com

ремонт бампера

сто mitsubishi киев