Лекі для душы

На чарговую сустрэчу з цікавым чалавекам Маларытчыны запрасіла сваіх наведвальнікаў раённая бібліятэка. Тут нядаўна адкрылася выстава работ Валянціны Яромкінай. Чарговае мерапрыемства прайшло ў межах цыкла “Свет захапленняў”, які ўжо стаў традыцыйным і знаёміць з таленавітымі людзьмі нашага рэгіёна.
— Для выставы я адабрала толькі частку сваіх работ, — гаворыць Валянціна Арсенцьеўна. – Гэта карціны, напісаныя акварэллю, а таксама – вышыўка гладдзю і стужкамі. Усяго прадстаўлена каля 40 работ. У мяне таксама ёсць некалькі работ, якія напісаны алеем, але на выставе іх няма.
— Валянціна Арсенцьеўна, колькі ўжо гадоў Вы малюеце?
— Гэта — мой любімы занятак з дзяцінства. Аднак сур’ёзна маляваннем доўгі час не займалася. Прабудзілася жаданне маляваць, калі 12 гадоў таму выйшла на заслужаны адпачынак. Каб не марнаваць вольны час, вырашыла заняцца нечым карысным. Так узнікла жаданне ўзяцца за пэндзаль. Паспрабавала – атрымалася.
Першую завершаную работу Валянціны Яромкінай ацаніла сям’я. Станоўчая ацэнка надала мастачцы-самавучцы сілы, упэўненасці. Жанчына паверыла ў сябе як творцу.
Валянціна Арсенцьеўна аддае любімаму занятку не ўсе вольныя хвіліны.
— Ужо які год гэтаму я прысвячаю час, калі за акном халоднае надвор’е, калі нельга працаваць на дачы, агародзе. Малюе па выхадных, святочных днях і вечарамі. Адну карціну, напрыклад, пішу менш часу, другую – больш. Усё яшчэ залежыць і ад уласнага самаадчування.
Сюжэты для сваіх работ мастачка бярэ з навакольнага жыцця. Пераважаюць мясцовыя краявіды.
— Мясціны ў нас сапраўды прыгожыя. Адлюстроўваю толькі тое, што бачу, што радуе вока, запамінаецца назаўжды. Люблю наш парк. Тут можна заўсёды адпачыць душой, атрымаць асалоду ад убачанага.
— Валянціна Арсенцьеўна, а колькі ў Вас работ? Ці не плануеце быць у ліку тых, хто арганізуе персанальную выставу работ у выставачнай зале, якая, мяркуецца, пачне дзейнічаць на вуліцы Піянерскай (будынак ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці)?
— Для такой выставы неабходны і адпаведныя работы, і пэўная іх колькасць. Я ж і пішу карціны, і вышываю ў першую чаргу для сябе толькі. Такое захапленне – своеасаблівыя лекі для душы.
Колькі цяпер усяго ў мяне ёсць гатовых работ? На жаль, адказаць дакладна не магу. Дома захоўваецца недзе пад 60, напісаных акварэллю, яшчэ амаль 30 – вышытых. Многа работ падарыла родным, блізкім, знаёмым.
…Ужо ў першы дзень, калі была арганізавана выстава, наведвальнікі раённай бібліятэкі выказалі шмат станоўчых водгукаў пра яе. Чытачоў уразіла колерная палітра работ, іх багатая змястоўнасць, рэалістычнасць адлюстравання. “Усе работы пранізаны станоўчай настраёвасцю, замілаваннем родным краем, любоўю да тых мясцін, дзе мы жывем”, — так казалі тыя, хто пазнаёміўся з творамі Валянціны Яромкінай.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Валянціна Яромкіна і яе работы.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 1.04.2015 г. 

Добавить комментарий


http://medicaments-24.net

www.medicaments-24.net

karter-kiev.net
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!