Будучае Мельнікаў

Службовыя справы закінулі ў в.Мельнікі. Абставіны склаліся так, што трэба было некаторы час пачакаць. Каб не губляць вольныя хвіліны дарэмна, вырашыў прайсціся па вуліцы Маладзёжнай. Я быў перакананы, што ў пасляабедзенны ліпеньскі час на ёй нікога не сустрэну. Усё ж   такі вёска, гарачы час, калі дзень год корміць. Але памыліўся, бо спачатку сустрэў некалькіх хлопчыкаў, якія прамчаліся побач на веласіпедах. Потым – пачуў вясёлы смех у некалькіх дварах. А вось і маладыя мамы. Іх столькі, што адразу цяжка было палічыць. Везучы ў калясках дзяцей, яны аб чымсьці шчыра гаманілі. “Раз ёсць дзеці – ёсць будучыня ў вёскі, перспектыва яе развіцця,”- разважаў я.
— Гэта сапраўды так, — пацвердзіла мае думкі Лідзія Мірчук, сакратар Хаціслаўскага сельскага Савета. — На пачатак года ў Мельніках зарэгістравана 167  дзяцей ва ўзросце ад нараджэння да 18 гадоў, з іх 49 – дашкольнікаў. Магу прывесці і такія лічбы. З пачатку  2010 г. у Мельніках нарадзілася пакуль толькі 5 чалавек, за ўвесь перыяд 2009 г. – 15, за 2008 г. — 13, за 2007 г. – 15, а за 2006 г. – толькі 9. Таму сітуацыя з нараджальнасцю, можна сказаць, стабільная.
-З 1 верасня ў сценах школы будзе навучацца 90 чалавек, — гаворыць Іван Шышук, дырэктар Мельніцкай БШ. – Сёлета, напрыклад, 9 класаў у нас закончыла 14 вучняў, а ў першы клас набралі 13  чалавек. Як будзе складвацца сітуацыя на працягу будучых пяці гадоў з колькасцю вучняў ва ўстанове адукацыі? Мы падлічылі. Перспектыва такая: штогод будзе ў нас навучацца прыкладна 82-85 чалавек. А пры рэарганізацыі ў сярэднюю школу – больш за сотню вучняў. Пасля заканчэння базавай школы нашы  выпускнікі ў асноўным працягваюць вучобу ў Хаціслаўскай СШ, некаторыя паступаюць у сярэднія спецыяльныя ўстановы. Ёсць і такія, што ідуць вучыцца ў раённую гімназію.
Мельнікі – не цэнтральная сядзіба СВК «Хаціслаўскі». Але, нягледзячы на гэта, вёска жыве, дынамічна развіваецца.  Жыццё ў ёй пульсуе. І пры спрыяльных сацыяльна-эканамічных умовах, думаецца, зможа стаць тым прывабным месцам, куды моладзь бу­дзе ехаць жыць з вялікай ахвотай.
Мікалай  НАВУМЧЫК.
На здымку: будучая надзея Мельнікаў на прагулцы.
Фота аўтара.

Добавить комментарий


еще по теме chemtest.com.ua

на сайте best-mining.com.ua

на сайте np.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!