Поспех Вікторыі

У канцы сакавіка праходзіў заключны этап рэспубліканскіх алімпіяд па вучэбных прадметах. Гонар Маларытчыны на іх абаранялі 4 вучні: Вікторыя Канашук па грамадазнаўстве (11 клас, Олтушская СШ, настаўнік Кацярына Алесік), Надзея Казачук па абслуговай працы (10 клас, Ланская СШ, настаўнік Лідзія Некрашэвіч), Пётр Дымарчук і Сцяпан Сланеўскі па інфарматыцы (10 “А” клас, раённая гімназія, настаўнік Ігар Гардынец).
У скарбонцы дасягненняў маларыцкіх вучняў сёлета толькі адна ўзнагарода рэспубліканскага ўзроўню. За свае веды дыпломам ІІІ ступені ўзнагароджана Вікторыя Канашук. Яна, акрамя таго, паказала лепшы вынік сярод вучняў-ўдзельнікаў алімпіяды сельскіх устаноў адукацыі рэспублікі па грамадазнаўстве.
— Я думаю паступаць на юрыдычны факультэт БДУ, — гаворыць Вікторыя. – Хачу набыць спецыяльнасць «Эканамічнае права». Па гэтаму прадмету ў мяне ўжо ёсць сто балаў. Каб стаць студэнткай і вучыцца, дзе мару, яшчэ неабходна атрымаць высокія балы на цэнтралізаваным тэсціраванні па 2 прадметах: беларускай і нямецкай мовах.
Па словах настаўніцы Кацярыны Якаўлеўны, якая рыхтавала да алімпіяды Вікторыю, дзяўчына прымае ўдзел у інтэлектуальных спаборніцтвах ужо 5 гадоў. Першая яе значная перамога – першае месца на раённай алімпіядзе па гісторыі сярод вучняў 7 класаў. У 8 класе Вікторыя атрымала дыплом І ступені на абласной алімпіядзе па прававых ведах, у 9 – па беларускай мове. Сёлета яна ў раённым этапе заняла першае месца на алімпіядах па гісторыі і грамадазнаўстве, а па рускай мове і літаратуры – трэцяе. На абласным этапе алімпіяды Вікторыя атрымала дыплом І ступені па грамадазнаўстве.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: уладальніца дыплома ІІІ ступені рэспубліканскай алімпіяды па грамадазнаўстве Вікторыя Канашук са сваёй настаўніцай Кацярынай Алесік.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 4.04.2015 г.

Поспех Вікторыі: 2 комментария

  • 13.04.2015 в 2:00 пп
    Permalink

    Как-то скупо написано. Екатерина Яковлевна и меня учила. Очень хороший и талантливый педагог. Жаль, что о ней так мало написали. Автору – минус((( Екатерине Яковлевне и Виктории — искрение поздравления.

  • 22.04.2015 в 9:24 дп
    Permalink

    Соглашусь с вами, Ольга. Такой успех. А на выходе… Как будто все время мы занимаем такие места.

Добавить комментарий


https://ukrterminal.kiev.ua

best-cooler.reviews/engel-or-yeti-battle-of-two-giants/

Поможем вам подобрать и купить кованые изделия недорого с доставкой.
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!