Праваслаўнае супрацоўніцтва

Маларыцкая ЦБС і Маларыцкая царкоўная акруга паміж сабою ўзаемадзейнічаюць у адпаведнасці з праграмай супрацоўніцтва, якая заключана паміж Брэсцкім аблвыканкамам і Брэсцкай епархіяй.

Цяпер агульны фонд праваслаўнай літаратуры ў Маларыцкай ЦБС налічвае 6583 экзэмпляры. На працягу 2014 г. у выдавецтве Беларускага Экзархата закуплена 1187 экзэмпляраў праваслаўнай літаратуры. Акрамя таго, выдавецтва Экзархата падарыла 40 экзэмпляраў кніг праваслаўнай тэматыкі ўстановам культуры. Протаіерэй Анатоль Дударчук, настаяцель Свята-Параскева-Пятніцкай царквы, перадаў Арэхаўскай бібліятэцы 14 экзэмпляраў кніг. Ва ўсіх бібліятэках-філіялах раёна пастаянна арганізоўваюцца кніжныя выставы, якія шырока раскрываюць фонды праваслаўнай літаратуры.
На працягу мінулага года ў бібліятэках раёна прайшло шмат мерапрыемстваў праваслаўнай тэматыкі. Гэта, напрыклад, гадзіны духоўнасці, праваслаўныя пасядзелкі, урокі-гульні, выступленні тэатра кнігі, дыскусіі, мультымедыйныя прэзентацыі, выставы, агляды, гасцёўні, тэматычныя сустрэчы, музычныя падарожжы, чытанні ўслых твораў праваслаўных пісьменнікаў… У рамках цыкла “Праваслаўныя чытанні ў бібліятэцы” ў чытальнай зале раённай бібліятэкі адбылася творчая сустрэча з протаіерэем Віктарам Паляцілам, благачынным Маларыцкай царкоўнай акругі. На мерапрыемства былі запрошаны вучні старэйшых класаў устаноў адукацыі горада.
Праваслаўнай тэматыцы пры­свячаліся і іншыя шматлікія мерапрыемствы. Напрыклад, для вучняў мясцовай школы ў Мельніцкай сельскай бібліятэцы-філіяле адбылася прэзентацыя факсімільнага выдання рукапі­су «Слуцкае Еван­гелле – праваслаўная святыня Беларусі». Гэтае мерапрыемства стала першым з цыклу духоўна-асветніцкіх мерапрыемстваў “Традыцыі. Духоўнасць. Адраджэнне”. У правядзенні прэзентацыі прыняў удзел настаяцель Хаціслаўскай Свята-Спаса-Праабражэнскай царквы протаіерэй Пётр Пяшко. Падчас сустрэчы святару было зададзена шмат пытанняў. Вучні пазнаёміліся з праваслаўнымі святамі і гісторыяй іх узнікнення. Да мерапрыемства была арганізавана кніжная выстава “Праз кнігу – да духоўнасці”.
Плённае супрацоўніцтва паміж Маларыцкай ЦБС, бібліятэкамі-філіяламі раёна і прыходамі благачыння працягваецца і ў 2015 г. Праведзена ўжо многа мерапрыемстваў з удзелам вучняў устаноў адукацыі, іх бацькоў.
На здымку: іерэй Мікалай Лесік, настаяцель храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы в.Чарняны, праводзіць сустрэчу з чытачамі Чарнянскай бібліятэкі-філіяла.

Опубликовано в «ГЧ» 8.04.2015 г.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!