Сустрэча для душы

Протаіерэй Віктар Паляціла, благачынны Маларыцкай царкоўнай акругі, сустрэўся з навучэнцамі Маларыцкага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці. Мерапрыемства было прымеркавана да Дня праваслаўнай кнігі. Падчас яго святар адзначыў, што гэты дзень скіроўвае яшчэ раз увагу людзей на тое, што менавіта праваслаўная кніга працягвае захоўваць шматлікія веды, дае магчымасць набываць тыя сапраўдныя каштоўнасці, што маюць адносіны не толькі да вечнасці, але і да нашага сённяшняга жыцця.
У час мерапрыемства не раз гучала думка, што кніга, у першую чаргу праваслаўная, – гэта вечнае святло. Ні тэлевізар, ні камп’ютар не могуць замяніць кнігу, паколькі ў іх розныя і функцыі, і магчымасці. Калі мы перастанем чытаць, у глыбіні душы застанецца пустэча, якую нічым іншым нельга запоўніць, — ні шматлікімі серыяламі, ні папулярнай музыкай, ні камп’ютарам, ні размовай па тэлефоне. Гэта можа зрабіць толькі кніга. Яна робіць чалавека інтэлігентным, развівае пачуццё прыгажосці і разумення жыцця ва ўсіх яго праявах, стварае адчуванне гармоніі і суладдзя, узвышае над паўсядзённымі клопатамі і турботамі…
З навучэнцамі прафесійнага ліцэя адбылася дыскусія пра значэнне кніг у жыцці чалавека, аб ушанаванні хрысціянскіх абразоў, аб негатыўным уплыве светапогляду дэструктыўных сект на асобу чалавека. Падчас сустрэчы таксама размова зайшла і пра 515-годдзе з дня з’яўлення Мінскага абраза Божай Маці і 545-годдзе з дня з’яўлення Жыровіцкага абраза Божай Маці.
Напрыканцы мерапрыемства айцец Віктар Паляціла адказаў на пытанні прысутных.
На здымку: падчас сустрэчы протаіерэя Віктара Паляцілы з навучэнцамі Маларыцкага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці.

Опубликовано в «ГЧ» 8.04.2015 г. 

Добавить комментарий


Buy Turanabol online in USA

www.fashioncarpet.com.ua

alfaakb.com/category/avto-akkumulyatory-varta/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!