Россып талентаў

У раённай гімназіі па традыцыі, якая зарадзілася некалькі гадоў таму, урачыста ўшаноўвалі лепшых вучняў і настаўнікаў. Свята “Гонару і славы” сабрала вучняў 8-11 класаў, іх бацькоў.

2014-2015 навучальны год для ўстановы адукацыі стаў ураджайным на перамогі ў алімпіядах, канферэнцыях, розных творчых конкурсах… У скарбонцы дасягненняў гімназістаў — 43 дыпломы на раённых прадметных алімпіядах, 5 — на абласных. Выдатныя веды паказалі вучні: Ярмашук Ангеліна (вучаніца 10 “А” класа, дыплом ІІ ступені па рускай мове і літаратуры, настаўніца Ала Грыцэнка); Пётр Дымарчук і Сцяпан Сланеўскі (вучні 10 “А” класа, дыпломы ІІ ступені па інфарматыцы, настаўнік Ігар Гардынец); Дар’я Цёмкіна (вучаніца 10 “Б” класа, дыплом ІІІ ступені па біялогіі, настаўніца Нэлі Шпетная); Аляксандра Палешка (вучаніца 10 “А” класа, дыплом ІІІ ступені па грамадазнаўстве, настаўніца Ірына Сацюк).
На абласной навукова-практычнай канферэнцыі вучняў “З навукай у будучыню”, якая прайшла ў г.Іванава, работа Юліі Русавук (вучаніца 10 “В” класа”, настаўніца Ала Грыцэнка) узнагароджана дыпломам І ступені, а Дзмітрыя Кірычука (вучань 11 класа, настаўніца Алёна Ляўковіч) – дыпломам ІІІ ступені. Дзмітрый стварыў камп’ютарную гульню “Падарожжа гімназіста” з дапамогай CONSTRUCT 2.
Гонарам раённай гімназіі не адзін год з’яўляецца інтэлектуальны клуб “Што? Дзе? Калі?”, якім нязменна кіруе Леанід Лук’янчук. Нядаўна члены клуба прымалі ўдзел у Міжнародным турніры “Нацыянальны кубак Рэспублікі Беларусь па інтэлектуальных гульнях сярод школьнікаў”. У ім прынялі ўдзел 20 каманд з 11 гарадоў Рэспублікі Беларусь, а таксама каманды з Казані, Санкт-Пецярбурга і Рыгі. У выніковай рэйтынгавай табліцы турніру маларытчане занялі Х месца.
…Лепшыя вучні раённай гімназіі атрымалі дыпломы і ўзнагароджаны грашовымі прэміямі. Настаўнікі, якія падрыхтавалі пераможцаў, таксама будуць адзначаны.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымках: Ігар Гардынец, настаўнік інфарматыкі, з юнымі праграмістамі; пераможцы раённых і абласных алімпіяд і канферэнцый.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 8.04.2015 г.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!