“Кінь мышку! Вазьмі ў рукі кніжку!”

Ведаюць дарослыя, ведаюць дзеці, што кожны год у час вясенніх канікулаў раённая дзіцячая бібліятэка рыхтуе для сваіх чытачоў шмат цікавых сюрпрызаў. Сёлета школьнікаў па традыцыі чакаў Тыдзень дзіцячай кнігі. 

Ён праводзіўся пад дэвізам “Кінь мышку! Вазьмі ў рукі кніжку”. Чытачоў розных узростаў чакалі цікавыя мерапрыемствы. Выхаванцаў дзіцячых садкоў паклікала свята “Падарожжа па Кніжнаму сусвету”, у час якога хлопчыкі і дзяўчынкі паглядзелі выступленне тэатра “ Казка на фланелеграфе”, прынялі ўдзел у вясёлым паэтычным конкурсе, паглядзелі мультфільмы, пазнаёміліся з самымі яркімі і цікавымі энцыклапедыямі для малышоў. Малодшыя школьнікі маглі прыняць удзел у цыкле мерапрыемстваў “Чалавек прыдумаў кнігу”. Інтэрактыўная гульня “Я люблю чытаць” зацікавіла дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту. А старэйшых школьнікаў не пакінула раўнадушнымі літаратурная варыяцыя “Маскарад кніг-юбіляраў 2015 года” .
Звычайна ў час канікулаў у дзіцячую бібліятэку прыязджаюць вучні школ раёна. На гэты раз гасцямі бібліятэкі, для якіх былі праведзены экскурсія і літаратурнае знаёмства “Роднай зямлі галасы”, сталі вучні Мельніцкай школы.
Сюрпрызам для чытачоў была фотаэкспазіцыя “Мой партрэт з любімай кнігай”, якую падрыхтавалі па выніках аднайменнай акцыі, што раней праводзілася ў дзіцячай бібліятэцы. Пазнаёміцца з фотаздымкамі юных чытачоў, якія сфатаграфаваліся з іх любімымі кнігамі, было цікава кожнаму з наведвальнікаў дзіцячай бібліятэкі.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: юныя чытачы знаёмяцца з фотаэкспазіцыяй.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 8.04.2015 г.

Добавить комментарий


Гидроизоляционные работы https://unc-mps.com.ua
unc-mps.com.ua

unc-mps.com.ua/uslugi
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!