Увайшлі ў тройку лідараў

На базе ДзУА “Маларыцкі раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі” праходзіў раённы этап абласнога конкурсу “Піянер года – 2015”.

Лепшыя вынікі на ім паказалі прадстаўнікі піянерскай дружыны імя Ю. Смірнова ДзУА “Дарапеевіцкі ВВК Д/С – СШ” Наталля Машлякевіч і Зінаіда Аляксееўна Барысюк, піянерскай дружыны “Лясная” ДзУА “Маларыцкая СШ №1” Кацярына Касьянік і Таццяна Іванаўна Аўдзяюк, піянерскай дружыны “Арыенцір” ДзУА “Мельніцкая БШ” Анастасія Саўчук і Клаўдзія Рыгораўна Буян.
Піянерская дружына “Арыенцір” ДзУА “Мельніцкая БШ” прадстаўляла Маларыцкі раён на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу “Лідар – 2015”, які праводзіўся нядаўна ў Брэсце. Дамоў вярнуліся ўдзельнікі конкурсу з узнагародамі. Анастасія Саўчук атрымала Ганаровую грамату абласнога савета ГА “БРПА” за ІІІ месца ў абласным конкурсе “Лідар – 2015”. Дыплом упраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама за ІІІ месца ў дуэце лідараў абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу “Лідар – 2015” атрымала педагог-арганізатар Клаўдзія Рыгораўна Буян. Каб гэты прыемны момант застаўся ў памяці, прызёры конкурсу сфатаграфаваліся разам са старшынёй абласнога савета ГА “БРПА” Святланай Цімафееўнай Мірчук.
Аксана СЛУЦКАЯ, метадыст ДзУА “Маларыцкі раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі”.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 8.04.2015 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


www.techno-centre.niko.ua/

Купить Авана 100

DJI Phantom 4