Кветкі для горада

Майстар участка добраўпарадкавання КУШВП ЖКГ “Маларыцкая ЖКГ” Вольга Ніканчук расказала, што, каб не траціць немалыя сродкі на набыццё расады кветак, сёлета была ўведзена ў эксплуатацыю цяпліца, пабудаваная летась. Тут высеялі насенне сальвіі, агератума, каннаў, нізкарослых вяргінь, цыній і іншых кветак.

— На закуп насення, — удакладняла Вольга Мікалаеўна, — было затрачана 2 мільёны рублёў. — Калі ўсё будзе добра, спадзяемся, што яны нам акупяцца. Насенне дало быццам бы нядрэнныя ўсходы, хутка расаду будзем пікіраваць, затым высаджваць у адкрыты грунт.
— А ў якіх месцах будуць зроблены кветкавыя клумбы? — пацікавілася ў майстра.
Вольга Мікалаеўна ўдакладніла, што плануюць разбіць кветкавыя клумбы ў горадзе на рагу вуліц Леніна і Маякоўскага, Несенюка і Савецкай. Ёсць задума рэканструяваць старую клумбу ля дома № 83 па вуліцы Савецкай. Будуць высаджаны кветкі і на клумбах на плошчы, у іншых месцах у горадзе.
— Ці не збіраецеся прадаваць расаду кветак арганізацыям?
— Будзем, калі расада акажацца лішняй для нас. Між іншым, прадстаўнікі многіх арганізацый ужо цікавяцца, ці можна разлічваць на нашу дапамогу. А наогул, — прызналася майстар, — хочацца вельмі шмат што зрабіць, ёсць цікавыя задумы. Вось толькі не ўпэўнена, што ўсё ўдасца ажыццявіць. Не раз жа мы садзілі туі на вуліцы Несенюка, не раз высаджвалі кветкі па вуліцы Паркавай, па Савецкай, на плошчы горада. Але добра ведаем, што стала з гэтымі зялёнымі насаджэннямі. Туі на Несенюка былі выкапаны і выкрадзены, як і многія кветкі на гарадской плошчы, на клумбах па вуліцы Савецкай.
Шкада, што не ўсе нашы грамадзяне як належыць цэняць працу і старанні камунальнікаў, не ўсе ра­зумеюць, што, каб у горадзе было прыгожа, утульна, камфортна, трэба клапаціцца ўсім і кожнаму.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: кветкі на плошчы горада.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 11.04.2015 г.

Добавить комментарий


Buy Turinabol online in USA

http://np.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!