Уславілі Уваскрэсенне Хрыстова

Не адно стагоддзе мінула з таго часу, як уваскрос Ісус Хрыстос. Аднак гэтая падзея і да сённяшняга дня не перастае здзіўляць сваёй веліччу і непаўторнасцю, надзяляе сэрцы людзей радасцю і надзеяй на будучае жыццё. У Маларыце існуе традыцыя несці светлую навіну ўваскрэсення Хрыстова людзям, напаўняць ёю душы і сэрцы вернікаў. Пацвярджэнне гэтаму – велікодны ранішнік “Хрыстос уваскрос!”, які прайшоў у нядзелю ў ГДК г.Маларыта. Мерапрыемства традыцыйна сабрала ў зале шмат вернікаў. Са сцэны больш чым гадзіну гучалі песні ў выкананні дзіцячага хору, які існуе пры Свята-Мікалаеўскай царкве райцэнтра. Гледачоў вершамі, танцамі, інсцэніроўкамі радавалі таксама выхаванцы Нядзельнай школы, раённага Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі…
Напрыканцы сустрэчы да прысутных са словамі віншавання звярнуўся протаіерэй Віктар Паляціла, благачынны Маларыцкай царкоўнай акругі. Айцец Віктар шчыра пажадаў усім дабрабыту, моцнага здароўя, невычэрпных духоўных сіл, поспехаў, божага благаславення ва ўсіх справах і пачынаннях.
— Няхай святло гэтай вялікай падзеі ніколі не згасае ў нашых душах, — сказаў святар. — Няхай яно напамінае кожнаму з нас і абуджае ў сэрцах імкненне жыць і працаваць па законах Усявышняга.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: у час правядзення велікоднага ранішніка ў ГДК г. Маларыта.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 15.04.2015 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


link designedby3d.com

http://farm-pump-ua.com

ukrterminal.kiev.ua