У намінацыі “За навацыі”

Завяршыўся абласны тур рэс­публіканскага конкурсу “Біб­ліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”. У ім актыўны ўдзел прынялі бібліятэкі-філіялы раёна. У намінацыі “За навацыі ў сферы біблія­тэчнай справы” Лукаўская сельская бібліятэка  (бібліятэкар Ларыса Анішчук) заняла ганаровае першае месца. Ларыса Сцяпанаўна атрымала ўзнагароду за шматаспектную краязнаўчую дзейнасць, укараненне інавацыйных тэхналогій  і форм абслугоўвання карыстальнікаў, стварэнне ўласных краязнаўчых інфар­мацыйных рэсурсаў.
Матэрыялы, падрыхтаваныя Ларысай Анішчук, накіраваны ў г.Мінск, дзе праходзіць II (заключны) тур конкурсу. Жадаем поспеху!
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: матэрыялы, накіраваныя Маларыцкай ЦБС на абласны тур рэс­публіканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры».
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 15.04.2015 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


kamod.net.ua

source best-cooler.reviews

http://atrox.com.ua