Настаўнік з вялікай літары

13 красавіка Яніна Юралайц, якая ў школах Маларытчыны шмат гадоў выкладала нямецкую мову, прымала віншаванні з нагоды свайго 85-гадовага юбілею. Павіншаваць яе з гэтай датай прыйшлі многія, у тым ліку – Юлія Крэнь, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, Тамара Бурштын, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, а таксама калегі з СШ № 2 і раённай гімназіі, былыя вучні… 

Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны Яніна Іосіфаўна жыла з бацькамі непадалёку ад Вільнюса. Там жа закончыла 2 класы польскай школы і 3 класы савецкай. Сярэднюю адукацыю набыла ў школе в.Юрацішкі, якая знаходзілася за 9 кіламетраў ад таго месца, дзе жыла іх сям’я. Пасля заканчэння Юрацішкаўскай сярэдняй школы падае дакументы ў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў. З дыпломам настаўніка нямецкай і англійскай моў на першае месца працы прыехала на Маларытчыну, трапіла ў Олтушскую школу.
Сваім прафесійным абавязкам малады педагог аддавала шмат часу. Яніна Юралайц старанна рыхтавалася да кожнага ўрока. У яе быў такі жыццёвы прынцып: ва ўсім прытрымлівацца меры. Таму жанчына ўмела з ювелірнай дакладнасцю ў патрэбны момант прысвяціць сябе і любімаму мужу Мікалаю Пятровічу Наўросю, з якім шчасліва пражыла ўжо 58 гадоў, сваім дзецям, і неабходнаму, галоўнаму, грамадскаму. Школа была для настаўніцы другой сям’ёй, а кожны вучань – як сваё роднае дзіця. Яніна Іосіфаўна ведала штодзённыя клопаты, турботы кожнага з іх. Здавалася, што разам са сваімі вучнямі настаўніца марыла і спа­дзявалася, жартавала, радавалася поспехам і засмучалася ад няўдач.
Праз 10 гадоў работы ў школе, у 1967 годзе, Яніна Юралайц атрымала званне “Заслужаны настаўнік БССР”. А потым была абрана дэлегатам на Усесаюзны з’езд настаўнікаў, які праходзіў у Маскве 2-4 ліпеня 1968 г. Акрамя таго, яна амаль 19 гадоў кіравала раённай секцыяй настаўнікаў замежнай мовы, шчодра дзялілася сваім багатым вопытам з калегамі, давала каштоўныя парады, рэкамендацыі. Яніна Іосіфаўна для педагогаў была аўтарытэтам, да парад яе заўсёды прыслухоўваліся.
— Я выдатна памятаю дзень, калі даведалася, што Яніне Юралайц прысвоілі званне заслужанага настаўніка, — кажа Галіна Пігулеўская. – Мы тады разам працавалі ў Маларыцкай школе-інтэрнаце. Аб гэтым раніцай паведамілі па рэспубліканскім радыё, а праз некалькі дзён інфармацыя з’явілася на старонках газет. З высокім званнем Яніну Юралайц тэлеграмай павіншавалі і з педінстытута, дзе яна набывала вышэйшую адукацыю. Што галоўнае ў характары маёй калегі? Душэўная прастата і цеплыня, ласка і павага да дзяцей, уменне знайсці свой ключык да сэрца кожнага з іх. Я заўжды думала аб тым, якім трэба быць чалавекам, каб насіць у сабе столькі душэўнай цеплыні, сардэчнай дабрыні, бязмежнай любові. Гэта, сапраўды,Настаўнік з вялікай літары.
— Галоўнае ў педагагічнай дзейнасці – добразычлівасць, адкрытасць, шчырасць пачуццяў, справядлівасць да кожнага вучня, давер, — гаворыць Яніна Іосіфаўна. –Усё гэта мне заўсёды дапамагала па жыцці і ніколі не падводзіла.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: з 85-гадовым юбілеем віншаванні прымае Яніна Юралайц (другая злева), заслужаная настаўніца БССР.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 18.04.2015 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


ремонт кузова

https://steroid-pharm.com

www.best-cooler.reviews/modern-and-cool-black-rock-coolers-for-amazing-weekend/