Праца з настроем на чысцiню

Суботнік — гэта добрая традыцыя вясной навесці чысціню, аб’яднацца ўсім разам, каб свой горад, сваю вёс­ку, сваю вуліцу, свой двор зрабіць яшчэ больш утульнымі, прывабнымі. На агульную генеральную ўборку жыхары Маларытчыны выйшлі ў суботу, 18 красавіка. Хто на сваім рабочым месцы, хто на добраўпарадкаванні тэрыторый ля арганізацый, прадпрыемстваў, хто на прыбіранні вуліц, дарог, сквераў, месцаў масавага адпачынку, хто на сваіх падворках ці ў дварах шматпавярховак – ад школьніка да пенсіянера – усе шчыравалі на карысць краіны, раёна.

Зранку закіпела работа ў гарадскім парку, дзе працаваў дэсант калектыву райвыканкама на чале са старшынёй Казімірам Лапічам. Пасля некалькіх гадзін работы агульную кампазіцыю парку дапоўніла яшчэ адна алея дрэў, на гэты раз кляновая.
— Кожны суботнік — гэта навядзенне парадку на зямлі. Вось і сёння добраўпарадкоўваюцца ўсе тэрыторыі. Мы працягваем работы на запатрабаваным жыхарамі нашага раёна аб’екце — у гарадскім парку. У гонар 70-годдзя Перамогі тут была высаджана памятная алея з 70 чырвоных дубоў, а сёння мы зноў садзім дрэвы, каб парк быў яшчэ больш прыгожым, каб моладзь адпачывала тут. Сама тэрыторыя прыцягвае лю­дзей. Можна пазаймацца спортам, адпачыць, падыхаць свежым паветрам, мамам з дзеткамі пагуляць па добраўпарадкаваных дарожках. Наводзячы парадак, мы павінны разумець, што прыгажосць вакол залежыць ад кожнага з нас, — адзначыў Казімір Віктаравіч.
Тут жа, у парку, дзякуючы стараннасці калектыву дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, ажыві­ліся клумбы. Яркімі кветкамі пачалі радаваць прымулы, да агульнай кветкавай кампазіцыі ўдзельнікі суботніка дабавілі ружы, ядловец.
Для работнікаў прадпрыемства жыллёва-каму­нальнай гаспадаркі навя­дзенне парадку на вуліцах горада – справа штодзённая. Але ў суботу работнікі КУШВП ЖКГ «Маларыцкая ЖКГ» пра­цавалі адразу амаль на дзясятку аб’ектаў. На цэнтральнай вуліцы бялілі дрэвы, садзілі кветкі на клумбах, падсыпалі і залужалі газоны, рыхтуючыся да святкавання 70-годдзя Вялікай Перамогі, фарбавалі помнікі, на выездзе з горада абразалі дрэвы, высякалі хмызняк, прыбіралі смецце, наводзілі парадак на тэрыторыі свайго прадпрыемства, а яшчэ ў гонар надыходзячага свята ў скверы побач з тэрыторыяй прадпрыемства пасадзілі 70 елачак.
— Прыемна было выйсці з кабінетаў, пабыць на свежым паветры, пазносіцца з калектывам і, вядома ж, прынесці карысць грамадству, свайму гораду, — заўважыў у перапынку, пакуль на хвіліну спынілася пасадачная работа, дырэктар КУШВП ЖКГ “Маларыцкая ЖКГ” Аляксандр Пешта.
На розных аб’ектах пра­цавалі ў дзень суботніка і работнікі ДРБУ-179. Спецыялісты інжынерна-тэхнічнай службы на чале з кіраўніком арганізацыі Аляксандрам Бурштынам чысцілі і азелянялі ўтульную тэрыторыю ля адміністрацыйнага будынка. Работнікі іншых падраздзяленняў былі за­дзейнічаны на сваіх аб’ектах: у рамонтных майстэрнях, на аўтадарогах, на рамонце асфальта-бетоннага завода.
— Прыемна, што папрыгажэла тэрыторыя, адразу адчуваецца вынік калектыў­най працы. Суботнік – гэта да ўсяго яшчэ магчымасць у час работы пазносіцца з калектывам, абмеркаваць новыя задачы, — падкрэсліў старшыня прафсаюзнай арганізацыі ДРБУ-179 Андрэй Лошак.
Парадак, прыгажосць наводзілі не толькі працоў­ныя калектывы. Не засталіся ўбаку і навучальныя ўстано­вы, і самі гара­джане, якія выйшлі прыбраць у сваіх дварах. Калі бачыш чысты горад пасля генеральнай уборкі, яшчэ раз пераконваешся: каб навесці парадак там, дзе жывеш, працуеш, не так і многа трэба затраціць часу і сіл.
У рэспубліканскім субот­ніку прынялі ўдзел у раёне больш за 10 тысяч чалавек. Па папя­рэдніх падліках зароблена каля 120 мільёнаў руб.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКАХ: у час суботніка ў Маларыце.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 23.04.2015 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


ремонт газового оборудования

https://unc-mps.com.ua

http://avtomaticheskij-poliv.kiev.ua/