Мазаіка жыццёвай энергіі

Чалавеку, фізічныя магчымасці якога абмежаваны хваробай, вельмі важна адшукаць справу, якая была б і па сілах, і даспадобы. А для інваліда-калясачніка захапленне, якое б дапамагала бавіць час і было карысным, увогуле жыццёва неабходна.

А таму з пачатку сакавіка менавіта для гэтай катэгорыі людзей у тэрытарыяльным Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва пачаў сваю работу гурток “Мазаіка з абрэзкаў”, які з’яўляецца складанай часткай міні-клуба зносін інвалідаў-калясачнікаў “Мы – разам”. Арганізаваны гурток з улікам пажаданняў, інтарэсаў маламабільных грамадзян з абмежаванымі магчымасцямі. У час заняткаў, якія праводзіць спецыяліст па сацыяльнай рабоце аддзялення тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання Анастасія Навумчык, “гурткоўцы”, а гэта людзі розных узростаў, авалодваюць тэхнікай шыцця з абрэзкаў, вучацца з рэшткаў тканіны рабіць прыгожыя і патрэбныя ў быце рэчы. Мэта новага гуртка не толькі даць людзям з абмежаванымі магчымасцямі новыя навыкі, але і садзейнічаць павышэнню іх жыццёвай актыўнасці, пашырэнню кола зносін інвалідаў-калясачнікаў, фарміраванню настойлівасці і цярплівасці ў час выканання практычных заняткаў.
За год, а менавіта столькі па распрацаванай праграме будзе дзейнічаць гурток, майстры “мазаікі з тканіны” змогуць сшыць нямала прыгожых рэчаў. Іх можна будзе ўбачыць на выставе. А самі гурткоўцы пры падвядзенні вынікаў атрымаюць сертыфікат “Майстар вырабаў з абрэзкаў тканіны”.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: заняткі гуртка ў доме інваліда І групы Ніны Самуілаўны Андрайчук.
Фота з альбома ТЦСАН.

Опубликовано в «ГЧ» 23.04.2015 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий