Турнір памяці Уладзіміра Чыжа

Завяршыўся двухдзённы адкрыты ХVІІ традыцыйны турнір па валейболе сярод мужчынскіх каманд памяці Уладзіміра Чыжа. Пазмагацца за галоўную ўзнагароду – кубак — на старт выйшла 6 каманд. Фінальныя спаборніцтвы прайшлі на базе ўніверсальнага спартыўнага цэнтра “Жамчужына” па кругавой сістэме з улікам папярэдніх матчаў. У іх згулялі 4 каманды: ААТ “Будаўнічы трэст №8” (г.Брэст), ААТ “Маларыцкі кансервавагароднінасу­шыльны” камбінат, СВК “Дарапеевічы” і СЗАТ “Кварц­МелПрам”.
У выніковай турнірнай табліцы на першае месца выйшла каманда кансер­вава-гароднінасушыльнага камбіната (трэнер Віктар Глушчык), на другое — будаўнічага трэста №8, на трэцяе – «КварцМелПрама». Лепшымі ігракамі сталі: Уладзімір Васілюк (кансервавагародні­насу­шыльны камбінат), Дзмітрый Нікіценка (будаўнічы трэст №8), Эдуард Рыбачук («Кварц­МелПрам»), Віктар Курганюк (СВК “Дарапее­вічы”).
Спонсарамі турніру выс­тупілі: аддзел адукацыі, спорту і турызму Мала­рыцкага райвыканкама, ААТ “Трайпл”, ААТ “Мала­рыцкі кансервавага-роднінасу­шыльны камбінат”, СЗАТ “КварцМелПрам”.

Опубликовано в «ГЧ» 25.04.2015 г.

Добавить комментарий


https://topobzor.info

велосипед киев купить
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!