Крок насустрач здароўю

Ва ўстановах адукацыі Маларытчыны прайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя да Сусветнага дня здароўя. Для вучняў 1-11 класаў былі праведзены тэматычныя ўрокі, лекцыі на тэму “Здаровае харчаванне – аснова здароўя”, інфармацыйна-адукацыйныя, фізкультурна-аздараўленчыя і культурна-масавыя мерапрыемствы, выставы малюнкаў і плакатаў, віктарыны, конкурсы, спартыўныя мерапрыемствы…
У раённай гімназіі адбылася сяброўская сустрэча па футболе сярод вучняў 4-6 класаў, першынство па валейболе сярод дзевяцікласнікаў, спаборніцтвы па плаванню сярод сямі- і дзесяцікласнікаў (на дыстанцыі 50 метраў мацнейшымі сталі: Мікіта Няхаеў, 10 “В” клас, і Карына Рыжэвіч, 10 “А” клас), інфармацыйныя сустрэчы: шасцікласнікаў — з фельчарам установы адукацыі Валянцінай Бандарчук, сямікласнікаў — з валеолагам цэнтральнай райбальніцы Вольгай Кавалеўскай, спартландыя сярод другакласнікаў, танцавальны флэш-моб вучняў 2-4 класаў “Здаровая краіна”, выстава малюнкаў вучняў 1-3 класаў “Мой выбар – здароўе”.
На здымку: Сусветны дзень здароўя ў «Жамчужыне».

Опубликовано в «ГЧ» 25.04.2015 г. 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий