Імклівы мяч – 2015

Ва ўніверсальным спар­тыўным цэнтры “Жамчужына” на працягу 2 дзён праходзіла першынство Брэсцкай вобласці па гандболе “Імклівы мяч — 2015” сярод юнакоў і дзяўчат 2002-2003 гадоў нара­джэння. За званне мацнейшай змагаліся каманды дзяўчат з Маларыты, Брэста і Ляхавіч, юнакоў — з Маларыты, Брэста, Баранавіч і Ляхавіч.
Ва ўрачыстым адкрыцці першынства прымаў удзел намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Шпетны. Ён пажадаў усім юным спарт­сменам імклівага мяча ў гульні, упэўненасці ў сабе, у сваіх сілах, смела ісці да вызначаных мэт, а таксама новых гандбольных перамог.
Вострая барацьба на пляцоўцы паміж камандамі разгарнулася з самага пачатку спаборніцтваў. Неабходна шмат трэніравацца, каб дасягнуць пэўных вынікаў у спорце. Перамагае, як заўсёды, больш моцны, вынослівы і падрыхтаваны. Так было і на гэты раз. Каманды як юнакоў, так і дзяўчат, выхаванцаў дзіцяча-юнацкай спартыў­най школы нашага раёна, у выніковай турнірнай табліцы апынуліся на другой прыступцы. За каманду хлопцаў гулялі юныя спартсмены: Ілья Буян, Яўген Букацюк, Данііл Грашук, Глеб Гімчынскі, Уладзімір Вашчынчук, Кірыл Галоўчык, Дзмітрый Смаль, Міхаіл Рыжэвіч, Кірыл Панасюк, Арцём Луцык, Давід Меляшчук, Арцём Ярмалюк. Іх трэніруюць Сяргей Крупскі і Людміла Сезік. Другое агульнакаманднае месца сярод дзяўчат на абласным першынстве па гандболе было заваявана, дзякуючы намаганням Ганны Чыж, Хрысціны Гапанюк, Алёны Барысевіч, Ульяны Жураўлёвай, Валерыі Хатынюк, Настассі Губарэвіч, Ксеніі Паповай, Ганны Дацык, Юліі Хатынюк, Аляксандры Загурэнкі, Хрысціны Машчук, Хрысціны Катляровай і іх трэнераў Людмілы Сезік і Таццяны Рыжэвіч.
На здымку: каманды юнакоў і дзяўчат дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы раёна, якія занялі другія месцы на першынстве Брэсцкай вобласці па гандболе “Імклівы мяч — 2015”.

Опубликовано в «ГЧ» 25.04.2015 г. 

Добавить комментарий


лечение анорексии киев

купить магнит киев

https://best-cooler.reviews/best-coleman-cooler-for-sale/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!