Настаўнік фізкультуры

Уладзімір Яромкін нядаўна адзначыў 40-годдзе свайго педагагічнага стажу. Уладзімір Сцяпанавіч ніколі не думаў, што стане настаўнікам, хоць і нарадзіўся ў сям’і педагогаў (г. Лукаянаў, Горкаўская вобласць Расіі). Бацька, Сцяпан Архіпавіч, выкладаў біялогію, а маці, Ганна Нічыпараўна, – гісторыю. Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны Сцяпана Яромкіна партыйнае кіраўніцтва накіроўвае ў Маларыту на пасаду начальніка райфінаддзела. Маці ж на Маларытчыне спачатку выкладала гісторыю, а пасля перайшла працаваць у райкам партыі, дзе многія гады была адказнай за партулік.
Уладзімір закончыў Маларыцкую СШ і вырашыў падаць дакументы ў Пінскі індустрыяльна-педагагічны тэхнікум, каб набыць спецыяльнасць настаўніка чарчэння і тэхнічнай працы. У гэты ж год упершыню такая спецыяльнасць адкрывалася ў Магілёўскім машынабудаўнічым тэхнікуме. Прадстаўнікі з гэтай навучальнай установы, якія прыехалі ў Пінск, здолелі пераманіць юнака да сябе. Сабраўшы рэчы, Уладзімір Яромкін паехаў вучыцца ажно ў Магілёў. Пасля юнак служыў у ваенна-марскім флоце ў Севастопалі. Праз 4 гады Уладзімір Сцяпанавіч вяртаецца ў родныя мясціны. У пачатку лютага 1968г. уладкоўваецца працаваць інструктарам у сельскім спартыўным таварыстве “Ураджай”.
— У гэты ж час, – гаворыць Уладзімір Яромкін, – я паступіў завочна вучыцца ў Львоўскі інстытут фізічнай культуры. Праз некаторы час стаў выкладаць фізічную культуру ў СПТВ №11, потым – у школе-інтэрнаце, кааператыўным вучылішчы. Праца прыносіла задавальненне.
Аднак у 1983 г. Уладзіміру Сцяпанавічу прапанавалі пасаду прапаршчыка ў палку воінскай часці, што дыслацыравалася непадалёк ад Замшан. Ён згадзіўся. Уладзімір Яромкін на пяць год перакваліфікаваўся ў тэхніка па абслугоўванню ядзерных боегаловак ракет сярэдняй дальнасці палёту з тэрмаядзерным зарадам. Пасля дэмабілізацыі ён, доўга не раздумваючы, зноў вярнуўся ў школу. Спачатку стаў працаваць настаўнікам фізічнай культуры ў СШ №2. Затым была выкладчыцкая праца ў СШ №3, пазней – у раённым ліцэі, цяпер — у раённай гімназіі.
-Я шчаслівы, што не памыліўся і сваё жыццё звязаў са школай. Не ведаю, ці здолеў бы рэалізаваць сябе ў іншым месцы, у іншай прафесіі. Праца з дзецьмі прыносіць мне шчаслівыя імгненні. Побач са сваімі вучнямі адчуваю сябе маладзейшым.
* * *
Па слядах Уладзіміра Сцяпанавіча пайшоў сын Уладзімір Уладзіміравіч. Яго педагагічны стаж складае ўжо шаснаццаць з паловай гадоў.
На здымку: Уладзімір Яромкін, настаўнік фізічнай культуры з 40-гадовым стажам працы ва ўстановах адукацыі Маларыты.

Опубликовано в «ГЧ» 25.04.2015 г. 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


https://www.best-cooler.reviews

http://start-sport.com.ua

super kamagra