“Яблычная” калекцыя папоўнілася

У Мінску адбыўся штогадовы рэспубліканскі конкурс кансерваванай прадукцыі “Крыштальны яблык”, арганізатарам якога выступіла ўнітарнае прадпрыемства “Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук па харчаванню”. Традыцыйна ў ім брала удзел і ААТ “Маларыцкі кансервавагароднінасушыльны камбінат”. Эксперты з галіновай цэнтральнай дэгустацыйнай камісіі па кансерваванай прадукцыі высока ацанілі арганалептычныя якасці навінкі “Пюрэ з морквы з рысам і вяршкамі”.  Гэты прадукт у намінацыі “Дзіцячае харчаванне”  атрымаў высокую ўзнагароду: дыплом і крыштальны яблык.
Рэцэптура пюрэ, па словах Валянціны Грыгарук, начальніка тэхналагічнага аддзела, распрацавана спецыялістамі аддзела камбіната сумесна з Акадэміяй навук Беларусі.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Валянціна Астапук з чарговымі ўзнагародамі камбіната.
Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

“Яблычная” калекцыя папоўнілася: 1 комментарий

  • 15.12.2010 в 11:52 дп
    Permalink

    Здравствуйте! Сам я родом из г. Малорита, но в данный момент проживаю в г. Жодино. Вы знаете, я очень рад наблюдать за продукцией «Топтышки». Хоть что-то родное в не совсем родном городе. Уж очень нравится «Топтышка» минчанам!

Добавить комментарий


www.biceps-ua.com

https://photolifeway.com