“Раскажы мне пра вайну”

Маларыцкая цэнтралі­заваная бібліятэчная сістэма і бібліятэкі-філіялы раёна прымаюць актыўны ўдзел у абласной акцыі “Раскажы мне пра вайну”. Яна прымеркавана да 70-годдзя Вялікай Перамогі. Акцыя ўключае шмат розных мерапрыемстваў. У іх ліку – гадзіна памяці “Званы Хатыні”, урок-рэквіем “Рэха вайны – канцэнтрацыйныя лагеры”, вечар-падарожжа “Памяць нятленная”, які падрыхтаваны паводле біяграфій землякоў-удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, кніжная выстава “Вечны подзвіг герояў”.
У Макранскай бібліятэцы-філіяле бібліятэкар Тамара Максімук правяла ўрок памяці “Дзеці ваеннага часу” для вучняў 5-6 класаў, у дзіцячай бібліятэцы прайшоў час патрыятычнага апавядання “Лёсы, апаленыя вайной”.
Выклікала цікавасць у наведвальнікаў раённай бібліятэкі і выставачная экспазіцыя “Вайна. Перамога. Памяць”. Яна знаёміць з тымі ўдзельнікамі вайны, чыімі прозвішчамі названы вуліцы Маларыты. Гэта — Іван Ткачэнка, Пётр Ткачоў, Фёдар Маруда, Аляксей Юшчук, Марыя Бугаёва, Сямён Нядзвігін, Аляксей Алесік, Панцялей Лакціёнаў, Аляксей Юшчук.
Раённая бібліятэка і бібліятэкі-філіялы да Дня Перамогі падрыхтавалі і іншыя мерапрыемствы, якія будуць цікавымі для наведвальнікаў.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: выставачная экспазіцыя “Вайна. Перамога. Памяць” у фае раённай бібліятэкі.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 29.04.2015 г.

Добавить комментарий


https://velotime.com.ua

https://best-cooler.reviews
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!