Тэорыю падмацоўвалі практыкай

Атрады юных інспектараў дарожнага руху з 13 устаноў адукацыі Маларытчыны прынялі ўдзел у раённым злёце-конкурсе, які праводзіўся на базе ДзУА “Збуражскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”. 

На працягу чатырох гадзін яны аспрэчвалі званне мацнейшых ў веданні правілаў дарожнага руху, фігурным ваджэнні веласіпеда, аказанні першай дапамогі пацярпелым.
У тэарэтычным экзамене на веданне “Правілаў дарожнага руху” лепшымі былі юныя інспектары з ДзУА “Мельніцкая базавая школа”, “Маларыцкая сярэдняя школа №2”, “Олтушская сярэдняя школа”. А асновы аказання дапамогі пацярпелым, як высветлілася, лепш ведаюць хаціслаўскія ЮІРаўцы. У конкурсе “Уважлівы ўдзельнік дарожнага руху” добра праявілі сябе школьнікі з Мельніцкай базавай і Лукаўскай сярэдняй школ. У фігурным ваджэнні веласіпеда лідзіравалі вучні ДзУА “Гвозніцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”, “Хаціслаўская сярэдняя школа”, “Дарапеевіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”. Атрады ЮІР Хаціслаўскай сярэдняй школы, Мельніцкай базавай школы, Велікарыцкай сярэдняй школы імя П.В.Саевіча перамаглі ў агітацыйна-мастацкім прадстаўленні. У асабістых заліках у пераможцы выйшлі Іван Лук’янчук з Хаціслаўскай школы і Ангеліна Сай з Маларыцкай СШ №2 (конкурс “Тэарэтычны экзамен па ПДР”), Марына Ківачук з Мельніцкай і Васіль Алесіюк з Лукаўскай школ (конкурс “Уважлівы ўдзельнік дарожнага руху”), Вадзім Касцючык і Анастасія Сілюк з Гвозніцкай школы (конкурс “Тэарэтычны экзамен на веданне асноў аказання дапамогі пацярпелым”), Кірыл Стасюк з Дарапеевіцкай школы і Вольга Мацвяйчук з Маларыцкай СШ №2 (конкурс “Фігурнае ваджэнне веласіпеда”).
Пераможцамі раённага злёту сталі атрады юных інспектараў дарожнага руху Хаціслаўскай СШ (І месца), Мельніцкай БШ (ІІ месца), Лукаўскай СШ (ІІІ месца). І каманды-лідары, і юныя інспектары-пераможцы былі ўзнагароджаны каштоўнымі падарункамі ад райаддзела міліцыі.
Каманда юных інспектараў руху Хаціслаўскай СШ прыме ўдзел у занальным злёце-конкурсе ў г. Кобрыне. Пажадаем ім удачы!
Ала ШАБОГІНА, культарганізатар ДзУА “Маларыцкі раённы цэнтр
дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі”,
Святлана ГОРНІК, старшы інспектар аддзялення ДАІ райаддзела міліцыі.
НА ЗДЫМКУ: пераможца спаборніцтваў – атрад ЮІР Хаціслаўскай СШ з арганізатарамі злёту.
Фота Святланы Горнік.

Опубликовано в «ГЧ» 29.04.2015 г.

Добавить комментарий


www.chemtest.com.ua

www.avtomaticheskij-poliv.kiev.ua

delgra 100
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!