Беражлівасць – шлях да багацця!

Падведзены вынікі рэспуб­ліканскага конкурсу школьных праектаў па энергазберажэнню “Энергія і асяроддзе пражывання”, які праходзіў у рамках рэалізацыі міжнароднага праекта SPARE і сусветнай праграмы ААН “Адукацыя для ўстойлівага развіцця” пры фінансавай падтрымцы Нарвежскага таварыства аховы прыроды і міністэрства замежных спраў Каралеўства Нарвежскага.
Дыпломам ІІІ ступені за ўдзел у конкурсе адзначана работа вучаніц СШ №1 Ліліі Бажко (6 “Б” клас) і Таццяны Аляксеевай (закончыла сярэднюю школу ў 2014г.) Дзяўчаты на суд журы прадставілі відэаролік “Беражлівасць – шлях да багацця!” у намінацыі “Інфармаванне грамадства / прапаганда энергаэфектыўнасці”. Матэрыял быў падрыхтаваны пад кіраўніцтвам настаўніцы інфарматыкі Аліны Крэнь. Між іншым, на абласным этапе конкурсу гэты відэаролік таксама атрымаў дыплом ІІІ ступені.
* * *
Паглядзець відэаролік можна на сайце ўстановы адукацы па адрасе: http://sch1.malorita.edu.by, раздзел “Вучням”, закладка “Энергазберажэнне”.
Мікалай Навумчык.
На здымку: Лілія Бажко, вучаніца 6 “Б” класа СШ №1.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 29.04.2015 г.

Добавить комментарий


заказ воды белая церковь

www.best-cooler.reviews/

https://yarema.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!