Салдатам вайны

У год юбілею Вялікай Перамогі без увагі ўлады, грамадскіх аб’яднанняў не засталіся людзі, якія ў гады Вялікай Айчыннай вайны на франтах і ў партызанскіх атрадах вызвалялі сваю Радзіму ад ворага, працавалі у тыле, каб наблізіць радасны час вызвалення, пакутавалі ў фашысцкіх гета, турмах і канцлагерах. 71 жыхару раёна, а гэта ветэраны і тыя, хто пацярпеў ад наступстваў войн, былі ўручаны медалі “70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.”. У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ў сувязі са святкаваннем юбілею Перамогі выплачана матэрыяльная дапамога на суму 365, 5 мільёна рублёў. Напярэдадні свята Перамогі ў дамы непасрэдных удзельнікаў і жывых сведкаў вайны прыйшлі віншавальныя паштоўкі ад кіраўніцтва раёна і “Салдацкі трохкутнік”. Разам з віншаваннямі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і жыхары раёна, якія пацярпелі ад наступстваў войн, атрымалі падарункі. 75 прадуктовых набораў былі закуплены за сродкі раённага бюджэту. З прыемнай місіяй ўручыць іх ў дамы ветэранаў, удзельнікаў і інвалідаў вайны, былых вязняў, працаўнікоў тылу адправіліся намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Шпетны, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ірына Федчык і начальнік аддзела адраснай дапамогі, быту і сям’і Наталля Іолап. Сярод тых, хто прымаў віншаванні і падарункі ад раённай улады і грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, быў і Іван Емяльянавіч Шыцікаў. Сувязіст-франтавік, чалавек шаноўны, які і сваім баявым юнацтвам, і шматгадовай працай заслужыў павагу і славу. Але і для яго, і для іншых ветэранаў самым прыемным было тое, што пра іх памятаюць.
Візіт у дамы людзей, якія прайшлі вайну, — гэта нагода пачуць цікавыя ўспаміны. Бо менавіта з іх складаецца гісторыя, важныя ваенныя старонкі якой забываць нельга.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: напярэдадні свята Перамогі падарунак ад раённай улады і аб’яднання “Белая Русь” атрымлівае Іван Емельянавіч Шыцікаў.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 6.05.2015 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


www.onlyyou.od.ua

https://best-mining.com.ua

www.gss.com.ua/tovary/obuv/zhenskaya-obuv