“Чысты вадаём”

Сёлета зноў актыўную падтрымку ў раёне атрымала акцыя “Чысты вадаём”, якая была ініцыіравана рэспубліканскім дзяржаўна-грамадскім аб’яднаннем “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў”. Асноўная мэта экалагічнай акцыі, якую паляўнічая гаспадарка раёна праводзіла сумесна з ДзЛГУ “Маларыцкі лясгас”, раённым Цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі і раённым аддзелам адукацыі, спорту і турызму, – навядзенне парадку напярэдадні сезона адпачынку на вадаёмах раёна. 

Усяго ў акцыі прыняло ўдзел больш за 140 чалавек. На заклік ачысціць берагі азёр і вадаёмаў ад смецця актыўна адгукнуліся навучэнцы дзяржаўнага прафесійнага ліцэя, актывісты БРСМ, школьнікі раёна. Разам са сваімі настаўнікамі прыгожыя куточкі прыроды стараліся зрабіць чыстымі і яшчэ больш прыгожымі вучні Олтушскай, Мельніцкай, Ляхавецкай школ. Удзел моладзі ў акцыі – гэта, у першую чаргу, выхаванне экалагічнай культуры. Наўрад ці захоча калі-небудзь выкінуць пустую бутэльку ці смецце ў тым месцы, дзе адпачывае, той, хто сам прыбіраў за людзьмі, якія не ўмеюць культурна адпачываць. А такіх урокаў бескультур’я, як расказваў дырэктар Маларыцкай раённай арганізацыйнай структуры РДГА “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў” Эдуард Рачкоўскі, за тыдзень уборкі прыбярэжных палос азёр і вадаёмаў дарослыя і дзеці ўбачылі нямала. У час акцыі былі прыбраны берагі азёраў Олтушскае і Дварышчанскае, вадаёмаў “Мельнікі”, “Лазкі”, “Ваеннае возера”, “Отчына”, а таксама ўчастак ракі Рыта ад вёскі Гусак да граніцы Брэсцкага раёна. Было сабрана каля 20 метраў кубічных смецця.
Арганізатары акцыі спадзяюцца, што прыклад тых, хто стараўся зрабіць месцы адпачынку чыстымі, падштурхне і іншых быць адказнымі за свае ўчынкі. А значыць вакол нас стане значна чысцей.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: у час акцыі “Чысты вадаём”
Фота Эдуарда РАЧКОЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 6.05.2015 г.

“Чысты вадаём”: 1 комментарий

  • 12.05.2015 в 2:58 пп
    Permalink

    Хорошая инициатива! Больше бы таких!

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!