Паўвека з “раёнкай”

2 жніўня раённая газета “” адзначыць свой 70-гадовы юбілей. За гэтыя гады яна стала сапраўдным летапісцам Маларытчыны. Усё, што адбывалася ў рэгіёне, абавязкова знаходзіла адлюстраванне на старонках перыядычнага выдання: здабыткі і недахопы штодзённага жыцця, лёсы лепшых людзей роднай зямлі, іх клопаты, турботы, дасягненні працоўных калектываў, адметныя падзеі… Журналісты “раёнкі” не маглі не аналізаваць, не адлюстроўваць, абыходзіць факты і падзеі, што мелі месца, непакоілі і выклікалі цікавасць у чытачоў.
— “” я і жонка Ганна Рыгораўна якраз выпісваем і чытаем за дакладнасць прыведзеных фактаў, за праўдзівасць адлюстравання навакольнага жыцця, — гаворыць маларытчанін Фёдар Сацюк. – “Раёнка” – адна з любімых газет у нашай сям’і і самая чытаемая. Цікавая інфармацыя змяшчаецца практычна на ўсіх яе старонках, тэматыка матэрыялаў на любы густ.
Фёдар Фёдаравіч і Ганна Рыгораўна падпісчыкамі газеты з’яўляюцца з 1961 г.
— Як выпісалі 54 гады таму “раёнку”, так і ідзем з ёю разам па жыцці, — усміхаецца Ганна Сацюк. – Шкада было, калі газета ў сувязі з ліквідацыяй раёна не выдавалася з 1962 па 1965 гады. “” дапамагае ў паўсядзённым побыце, як бы настройвае на добры лад. З нецярпеннем чакаю кожную сераду і суботу, калі паштарка Ніна Корань прынясе свежую “раёнку”.
— Я памятаю, як з задавальненнем чытаў спачатку “Знамя Победы”, а пасля “Сцяг Перамогі”, “Сельскае жыццё”, — успамінае Фёдар Сацюк. – Змяняліся рэдактары газеты, абнаўляўся рэдакцыйны калектыў, знешні выгляд “раёнкі”, але яна заўсёды выконвала сваё галоўнае прызначэнне — служыць людзям.
За сваё жыццё мы з жонкаю выпісвалі і чыталі шмат розных газет. Але ў апошнія гады перавагу аддаем толькі тром выданням: “Голасу часу”, “СБ”, “Народнаму доктару”. У першую чаргу я абавязкова чытаю “раёнку”. Без яе ніяк нельга. Калі хочаш быць у курсе падзей, што адбываюцца на Маларытчыне, чытай “”. Вельмі падабаецца, што газета выдаецца на беларускай мове, адчуваеш асалоду ад кожнага матэрыялу, ад кожнай прачытанай старонкі.
— Хочацца выказаць падзяку ўсяму рэдакцыйнаму складу за кожны змястоўны нумар газеты, — кажа Ганна Рыгораўна. – Шмат у “Голасе часу” і рубрык. Думаю, што любы чытач на старонках газеты знойдзе матэрыял на свой густ.
* * *
Шмат гадоў з раённай газетай “” таксама сябруюць і маларытчане Леанід Лук’янчук, Іван Шышук, Людміла Маліноўская, Аляксандр Лядзінскі, Аляксей Шышук, Антаніна Сацюк, Валянціна Бабёр… Упэўнены, што гэтае сяброўства працягнецца і надалей. Калектыў газеты для гэтага зробіць усё магчымае.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: маларытчане Фёдар Фёдаравіч і Ганна Рыгораўна Сацюкі з задавальненнем чытаюць кожны свежы нумар раённай газеты “”.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 6.05.2015 г.

Добавить комментарий


https://seotexts.com

www.best-cooler.reviews

https://cialis-viagra.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!