Ганчакоў і лаек ацэньваў эксперт

Атрымаць кампетэнтную ацэнку сваіх гадаванцаў змаглі ўладальнікі паляўнічых сабак. Раённая арганізацыйная структура рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў” арганізавала вывадку паляўнічых сабак парод ганчакі і лайкі.

Ацэнку экстэр’ерных якасцей сабак даваў абласны эксперт. 22 уладальнікі паляўнічых сабак не толькі з Маларыцкага, але і Брэсцкага раёнаў і горада Брэста прывялі на вывадку 25 сваіх гадаванцаў.
Па выніках праведзенай ацэнкі было вызначана, што ў раёне на належным узроўні праводзіцца племянная работа па захаванні і паляпшэнні пародных якасцей паляўнічых сабак. Гэтая работа з’яўляецца важнай ў першую чаргу для падтрымання высокага эстэтычнага ўзроўню такога цікавага і захапляльнага віду актыўнага адпачынку, як паляванне.
Само мерапрыемства, у якім прынялі ўдзел не толькі паляўнічыя са сваімі гадаванцамі, але і іх сем’і, хоць зацягнулася на цэлы дзень, аднак прайшло вельмі цікава. Для ўсіх удзельнікаў была арганізавана палявая кухня. А гэта і дарослым, і тым больш дзецям дабавіла ўражанняў.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: экстэр’ерныя якасці паляўнічых сабак ацэньвае эксперт.
Фота Эдуарда РАЧКОЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 6.05.2015 г.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!