Праваслаўная база

Аддзел бібліятэчнага маркетынгу Маларыцкай ЦБС (загадчык Галіна Кучына) распачаў работу па стварэнні поўнатэкставай базы дадзеных па праваслаўных храмах раёна. Праект “Праваслаўе на Маларытчыне: сучаснае і мінулае” прадугледжвае збор, апрацоўку, апісанне і сістэматызацыю матэрыялаў пра ўсе цэрквы і капліцы на тэрыторыі раёна. Галіна Уладзіміраўна, адна з ініцыятараў праекта, спадзяецца, што ў яго рэалізацыі прымуць актыўны ўдзел не толькі святары благачыння, але і мясцовыя краязнаўцы.
Плануецца, што сістэматызаваны і структурыраваны матэрыял будзе знаходзіцца ў свабодным доступе ў раённай бібліятэцы, на яе інтэрнэт-сайце (адрас: http://maloritalib.by) і бібліятэках-філіялах раёна.
На здымку: Свята-Мікалаеўская царква на могілках в.Ляхаўцы, якая, па некаторых звестках, пабудавана ў 1835 г.

Опубликовано в «ГЧ» 6.05.2015 г.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!