Галінка, што квітнее на сусветным дрэве мастацтва

Протаіерэй Віктар Паляціла, благачынны Маларыцкай царкоўнай акругі, у чытальнай зале Маларыцкай раённай бібліятэкі сустрэўся спачатку з навучэнцамі прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці, а затым — з 11-класнікамі СШ №1. Размова ішла пра друкаванае слова. Айцец Віктар Паляціла сказаў, што праваслаўная літаратура – як тая галінка, што не адно стагоддзе прыгожа квітнее на сусветным дрэве мастацтва. Праваслаўныя кнігі – гэта тыя кнігі, якія настройваюць чалавека на духоўнае, на выратаванне душы, паказваюць шляхі ўдасканалення, даюць адказы на пытанні, што тычацца духоўнага жыцця. Яны падымаюць хрысціянскі дух, настройваюць верніка на ўдасканаленне сябе, скіроўваюць на шлях ісціны, дапамагаюць набыць супакой.
— Праваслаўныя кнігі — гэта не толькі малітвы і богаслужэбная літаратура, — адзначыў благачынны. – Існуюць розныя віды. Гэта могуць быць, напрыклад, Псалтыр ці дзіцячая літаратура, а яшчэ — жыціі святых, гісторыя царквы, Святое Пісанне, розныя царкоўныя каноны, вучэнні, вершы і проза… Таксама неабходна аддзяляць паняцці — літаратура аб Праваслаўі і праваслаўная літаратура.
Напрыканцы сустрэч прысутныя азнаёміліся ў чытальнай зале з выставай праваслаўных кніг, якая арганізавана Маларыцкай ЦБС і бібліятэкай пры Свята-Мікалаеўскай царкве г.Маларыты.
На здымку: падчас сустрэч у раённай бібліятэцы.

Опубликовано в «ГЧ» 6.05.2015 г. 

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!