Бальнічная капліца

Капліца ў гонар абраза Божай Маці “Усецарыца” на першым паверсе дзіцячага аддзялення (тэрапеўтычны корпус) Маларыцкай цэнтральнай раённай бальніцы асвечана Іаанам, епіскапам Брэсцкім і Кобрынскім, у пачатку снежня 2011г. Яна мае невялікі памер і абсталявана на царкоўныя грошы. У капліцы ёсць аналой, на сценах размешчаны шматлікія абразы. Свой послух тут з моманту адкрыцця нясуць сёстры праваслаўнага сястрынства ў гонар абраза Божай Маці “Усіх тужлівых Радасць” пры Свята-Мікалаеўскай царкве г. Маларыты.
— Штодзень у капліцы з 17.00 да 20.00 чытаюцца каноны, акафісты, псалтыр, — гаворыць Любоў Колпікава, старшая сястра праваслаўнага сястрынства, — а ў 19.30 – вячэрняе правіла. Тут жа працуе праваслаўная бібліятэка, дзе можна ўзяць пачытаць газеты, часопісы, праваслаўную літаратуру. Раз на тыдзень у капліцы служыць святар. Ён чытае акафіст. У капліцы ёсць падсвечнікі. Калі яна адчынена, можна купіць свечкі, паставіць іх, узнесці Усявышняму шчырыя малітвы.
— У аддзяленнях райбальніцы ёсць праваслаўныя куточкі, — кажа Галіна Шляпнікава, сястра міласэрнасці з 12-гадовым стажам. – Мы наведваемся да хворых, аказваем неабходную дапамогу, чытаем духоўныя кнігі, расказваем, праводзім гутаркі, раім, а таксама рыхтуем да таінстваў пакаяння і прычашчэння.
На здымку: Любоў Колпікава і Галіна Шляпнікава разам з хворымі з дзіцячага аддзялення узносяць малітвы Богу.

Опубликовано в «ГЧ» 6.05.2015 г. 

Добавить комментарий


https://viagraon.com

steroid-pharm.com/enanthal-250.html

www.thailand-option.com/iq-option/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!