Пад шатамі духоўнасці

У Радзежскай бібліятэцы-філіяле прайшло мерапрыемства “Пад шатамі духоўнасці”. На сустрэчу з іерэем Аляксандрам Назарэвічам, настаяцелем храма свяціцеляў Васілія Вялікага, Рыгора Багаслова і Іаана Златавуста, былі запрошаны вучні мясцовай школы. Падчас урока духоўнасці размова ішла пра агульначалавечыя каштоўнасці.
Арганізатар мерапрыемства, бібліятэкар Наталля Самасюк лічыць, што адна з задач бібліятэ­кара сёння якраз і заключаецца ў тым, каб далучыць юных чытачоў да духоўных і маральных каштоўнасцей, уліць у дзіцячыя душы дабрыню, любоў, спагаду, навучыць спачуваць, спагадаць, працягваць руку дапамогі ў цяжкіх жыццёвых абставінах. Гэта тое, што з’яўляецца актуальным заўсёды.
На здымку: урок духоўнасці ў Радзежскай бібліятэцы-філіяле.

Опубликовано в «ГЧ» 6.05.2015 г.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!